"Вершы (на белорусском языке)" - читать интересную книгу автора (Городницкий Александр)Городницкий АлександрВершы (на белорусском языке)Аляксандар Гараднiцкi ВЕРШЫ Уладзiмiру Высоцкаму Паэт загiнуў. Так загiнуў Гамлет, Выпрабаваны ядам i клiнком. Паэт загiнуў. Мы ж - жывыя. Нам не Судзiць аб iм, як колiсь, абаколь. Яму вы слоў пустых не балабоньце. Што вашы плёткi ветраныя ўсе! Паэтаў доля - памiраць на фронце У марах аб нейтральнай паласе. Дзе вы цяпер, яго адзiнаверцы, Яго сябры - надзея i быльлё? Ня вытрымала змучанае сэрца! Яму i нельга вытрымаць было. Гамоняць гучна шэльмы i зладзеi Над лопнутай гiтарнаю струной... Паэт загiнуў - i няма надзеi, Што гэта стане плёткай шчэ адной. Цяпер ад папулярнасьцi вар'яцкай За iншыя пайшоў ён рубяжы. Трывожна сьпiць ён у магiле брацкай, Дзе руская паэзiя ляжыць. Ня страцiўшы сваёй былiннай сiлы, Ляжыць паэт, набраўшы ў рот вады. I абезгаласелая Расiя Не разумее шчэ сваёй бяды. Нiчога для яго мы не пасьпелi. А вось i вынiк - што тут гаманiць! I колькi песень мы б усе нi сьпелi, Яго нам - аднаго - не замянiць! 1980 Пераклаў Мiхась Булавацкi |
|
|