"Плацiнавы абруч" - читать интересную книгу автора (Бааль Вольдемар)5Старая Дафнiя склала свае антэны. — Маленькая Дафнiя, — цiха прамовiла яна, — цяпер гэта твая таямнiца, i я магу спакойна памерцi. Захоўвай яе строга, не паддавайся спакусам i карыстайся ёю толькi ў выпадку вялiкай патрэбы — дробнае i пустое само па сабе вырашыцца. Не апагань чараўнiчай сiлы Плацiнавага Абруча! Але калi нашым зноў стане кепска — ты ведаеш, што зрабiць? I перадай таямнiцу вартаму. З гэтымi словамi яна лягла на бок i сцiхла. Маленькая Дафнiя пахавала яе ў вузкай шчылiне суседняга кораня, вярнулася да сябе i пачала думаць. Спачатку яна падумала: «Ах, якая мужная Старая Дафнiя!» Потым яна падумала: «Якая ж яна дурная, гэта Старая Дафнiя…» Але тут надышла ранiца, пад пень зазiрнуў праменьчык, i Маленькая Дафнiя паплыла гуляць — яе сяброўкi ўжо збiралi карагод. |
||
|