"Рыбка (на белорусском языке)" - читать интересную книгу автора (Ракитина Катерина)Ракитина КатеринаРыбка (на белорусском языке)Кацярына Ракiцiна Рыбка Я учора спаймау-быу рыбку... Браты Грым у пераказе А. Пушкiна - Жонка! Жонка, табе кажу! Мацi, засяроджаная на цыраваннi панчох, неахвотна у зняла галаву. Муж i бацька трох яе дзяцей стаяу ля дзверы, склау шы рукi на грудзях i гледзячы з-пад iлба. Яна б спужалася - не пражывi з iм семнаццаць год. - Што, любы? Ён развярнуу ся i пашыбавау у бок кухнi. Гэтак рабiу iх кот Мурзiк, калi хацеу пад'есцi. Мацi пайшла следам. У кухнi, на першы погляд, нiчога незвычайнага не было. Толькi зыходзiу парай вялiкi кубак на стале. У карычневым крузе кавы адбiвалася лямпа. Мацi задумлiва пацёрла шчаку: - Не разумею. Бацька тыцнуу у бок кубка пальцам: - А гэта што? - Кава? - А у каве? Жонка прыгледзелася: звычайная кава; гарачая, i пахне прыемна. - Цукар, хiба? Муж зашыпеу . Сапрауды, з кавай было нешта не тое - паверхня нервова гайдалася, плюскалi i разыходзiлiся хвалi. Бы ад дажджу - калi у кватэры магчымы дождж. Цi то у цёмных глыбiнях праводзiла манеуры мiнiяцюрная падводная лодка. - Што гэта? - прашаптала мацi. Муж абвiнавауча уздзеу далонi: - Вось я i пытаюся: што?! - А ты кубак мыу? Бацька зiрнуу з пагардай. - Вылi, - прапанавала жонка. - Шкада. - Вылi. Атруцiшся - дзецi сiратамi застануцца. Як бы пачуу шы, што размова пра iх, мажлiвыя сiраты з'явiлiся на кухнi. - Адысцi! - загадау тата. - А што, бомба? - пацiкавiу ся пятнаццацiгадовы Мiкiтка. Трохгадовы Петрык заскакау , захлiпаючыся ад шчасця: - Бонба, бонба! Бацька закрыу стол грудзямi. Мацi, ратуючы ад ляпаса, перахапiла гарэзнiка. - Нiякая не бонба, - скрывiлася Наташа. Яны з Мiкiтам былi пагодкамi i гадзiны пражыць не маглi, каб адзiн аднаго не у шчыкнуць. - Звычайная рыба. - Якая рыба? - лыпнуу тата вычыма. - Рыбы у каве не жывуць. Але ж, насуперак яго словам, рыба як раз з'явiлася на паверхнi, засвяцiлася залатой спiнкай i тонкiмi, як павуцiнне, плау нiкамi, ударыла хвастом, запырскау шы сям'ю, на шчасце, ужо астылай кавай. - Лыбка! - завёу радасны Петрык. - Не руш! - Кава бразiльская? - спытау эрудыт Мiкiта. - Тады гэта пiранья. Палец адцяпае - i не зау важыш. Наташа зiрнула з'едлiва: - Вось я яе выпушчу, i яна выканае маё жаданне. - Уга, у нашу раку выпусцi - нiчога не выканае, адразу здохне. - Вось i загадай, каб спярша раку ачысцiла. - Ха, - тата тузануу вус, - хутчэй я англiйскай каралевай стану. - Папугая хачу! - закрычау Петрык. - Якога папугая? - мацi у здыхнула. - Табе боцiкi трэба, Наташы басаножкi... - Камп'ютар. Бацька схапiу ся за голау : - Боцiкi я сам куплю. Калi зарплату выплацяць. - Дык ты пажадай, каб за пяцьдзесят год адразу выплацiлi, - падначыу Мiкiтка. - У гэтых, уях. - Не лайся!! - крыкнулi бацькi разам. Мiкiта надзьмуу ся: - А я што? Усе так кажуць: умоу ныя адзiнкi. - Тады "уа". Рыбка спакойна плавала у каве. Не знiкала, але й жаданнi выконваць не спяшалася. Толькi Мурзiка прыйшлося адагнаць, каб не з'еу знячэуку. Гэты мог. - А можа, яна сонечная? - услых падумау Мiкiтка. - Зайцы сонечныя бываюць. Вунь, пад лямпай як раз. - Тады лямпачная, - паправiла Наташа. - Выключым святло, i пi, татка, сваю каву. Няма рыбы - няма праблемы. I тут святло згасла. - Вой! У дзверы грукнулi. - Не адчыняй, - зашаптала мацi. - Яны праводку рэжуць, а потым кватэры рабуюць. Кажуць, што манцёры... - Я не манцёр, - данеслася з-за дзверы. - Я паштальён! - Усё адно не адчыняй! Хiба ён паслухаецца? Бацька запалiу загадзя падрыхтаваную на такi выпадак свечку i пайшоу адчыняць. Сям'я паспешлiва узбройвалася: мацi схапiла патэльню, Наташка з Мiкiтам гантэлi, а Петрык - ката. Злосны кот з чатырма кiпцюрыстымi лапамi - тое, што трэба. Але за дзвярыма стаяу самы сапраудны паштальён. - Тэлеграма вам, распiшыцеся, - мовiу ён змрочна i пайшоу. Бацька прачытау упрыгожаны пячаткамi (адна залатая) бланк i, паупрытомны, ссунууся на падлогу. Петрык зароу . Мацi кiнулася за валер'янкай. - Што там? Чытай! - памiраючы ад цiкаунасцi, запатрабавала Наташа. Мiкiтка падняу аркуш: - "Выз... вызвалiлася пасада англiйскай ка-каралевы. Тэрмiнова тэлефануйце згоду. Ваш прынц Чарльз." |
|
|