"Андрей Геращенко. Miкiта в краiне пацуков" - читать интересную книгу автора

Андрэй Герашчанка
(г.Вiцебск)


Мiкiта ў краiне пацукоў

(п'еса-казка ў дзвух дзеях, шасцi карцiнах)


Дзеючыя асобы:

Мiкiта - хлопчык, 6 гадоў.

Алена Васiльеўна - мацi Мiкiты, 30 гадоў.

Алена Анатольеўна - настаўнiца Мiкiты, 30 гадоў.

Томiс - шэра-паласаты кот Мiкiты.

Пацучын Пяты - цар пацукоў.

Кароткi - маленькi пацук-ахоўнiк.

Доўгi - вялiкi пацук-ахоўнiк.

Пiскля - пiсклявы пацук.

Сур'ёзны - пацук-генрал з грубым голасам.

Тлусты - пацук.

Мiлiцыянер.


ДЗЕЯ ПЕРШАЯ

КАРЦIНА ПЕРШАЯ

Звычайная гарадская кватэра. Хлопчык спiць на ложку. У другiм баку на
крэсле скруцiўся кот. У пакой уваходзiць мацi.

МАЦI: Мiкiта! Уставай хутчэй - трэба iсцi ў дзiцячы садок. Уставай,
сынок!

Мiкiта працягвае спаць. Кот расплюшчвае вочы i пацягваецца.

КОТ: Ну вось - iзноў яго нельга пабудзiць! Гэта ўсё з-за таго, што
ўчора тэлевiзар глядзеў. Нiякай сур'ёзнасцi няма, а сам ужо досыць вялiкi!

МАЦI: Мiкiта! Каму я кажу?!