"Катерина Ракитина. Рыбка (укр.)" - читать интересную книгу автора

Кацярына Ракiцiна

Рыбка

Я (чора спайма(-бы( рыбку...
Браты Грым
(у пераказе А. Пушкiна)

- Жонка! Жонка, табе кажу!
Мацi, засяроджаная на цыраваннi панчох, неахвотна (зняла галаву. Муж i
бацька трох яе дзяцей стая( ля дзверы, скла(шы рукi на грудзях i гледзячы
з-пад iлба. Яна б спужалася - не пражывi з iм семнаццаць год.
- Што, любы?
Ён развярну(ся i пашыбава( у бок кухнi. Гэтак рабi( iх кот Мурзiк, калi
хаце( пад'есцi. Мацi пайшла следам.
У кухнi, на першы погляд, нiчога незвычайнага не было. Толькi зыходзi(
парай вялiкi кубак на стале. У карычневым крузе кавы адбiвалася лямпа.
Мацi задумлiва пацёрла шчаку:
- Не разумею.
Бацька тыцну( у бок кубка пальцам:
- А гэта што?
- Кава?
- А у каве?
Жонка прыгледзелася: звычайная кава; гарачая, i пахне прыемна.
- Цукар, хiба?
Муж зашыпе(. Сапра(ды, з кавай было нешта не тое - паверхня нервова
гайдалася, плюскалi i разыходзiлiся хвалi. Бы ад дажджу - калi ( кватэры
магчымы дождж. Цi то ( цёмных глыбiнях праводзiла мане(ры мiнiяцюрная
падводная лодка.
- Што гэта? - прашаптала мацi.
Муж абвiнава(ча (здзе( далонi:
- Вось я i пытаюся: што?!
- А ты кубак мы(?
Бацька зiрну( з пагардай.
- Вылi, - прапанавала жонка.
- Шкада.
- Вылi. Атруцiшся - дзецi сiратамi застануцца.
Як бы пачу(шы, што размова пра iх, мажлiвыя сiраты з'явiлiся на кухнi.
- Адысцi! - загада( тата.
- А што, бомба? - пацiкавi(ся пятнаццацiгадовы Мiкiтка.
Трохгадовы Петрык заскака(, захлiпаючыся ад шчасця:
- Бонба, бонба!
Бацька закры( стол грудзямi. Мацi, ратуючы ад ляпаса, перахапiла гарэзнiка.
- Нiякая не бонба, - скрывiлася Наташа. Яны з Мiкiтам былi пагодкамi i
гадзiны пражыць не маглi, каб адзiн аднаго не (шчыкнуць. - Звычайная рыба.
- Якая рыба? - лыпну( тата вычыма. - Рыбы ( каве не жывуць.
Але ж, насуперак яго словам, рыба як раз з'явiлася на паверхнi,
засвяцiлася залатой спiнкай i тонкiмi, як павуцiнне, пла(нiкамi, ударыла
хвастом, запырска(шы сям'ю, на шчасце, ужо астылай кавай.
- Лыбка! - завё( радасны Петрык.