"Маленькi маскоўска-беларускi (крывiцкi) слоўнiчак фразэолёгiчны i прыказкаў ды прывiтаньнi, зычэньнi i iнш." - читать интересную книгу автора (Ян Станкевiч)

Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак фразэолёгічны
вокладка
Я. СТАНКЕВIЧ
пры ўчасьцi Ант. Адамовiча

МАЛЕНЬКI
МАСКОЎСКА-БЕЛАРУСКI
(КРЫВIЦКI)
СЛОЎНIЧАК

фразэолёгiчны i прыказкаў
ды
прывiтаньнi, зычэньнi i iнш.

3-е выданьне

ЗЬМЕСТ

ПЕРАДМОВА
Прыказi (прыказкi) не даслоўна перакладаюцца, але адпаведнай прыказкаю, што ёсць у iншай мове. Падобна-ж i спэцыфiчныя фразы. Дзеля таго патрэбны апрычоны слоўнiк фразэолёгiчны i прыказяў. Аутар меў наўвеце ня ўсi прыказi маскоўскiя, але адно тыя, што некаторыя Беларусы сяды-тады ужываюць - дык-жэ дзеля таго, каб, прыпомнеўшы iм адпаведную прыказку цi спэцыфiчную фразу крывiцкую, адвучыць ад ужываньня маскоўскае. Ведама, i з гэтага гледзiшча слоўнiчак далёка ня поўны. Галоўная прычына гэтага ў ненармальных варунках ваеннага часу, калi нельга дастаць анi патрэбных кнiгаў, анi часта нат собскiх запiсаў. Спадзяюся за якiсь час, мо' ў лепшых варунках, выдаць большы слоўнiк фразэолёгiчны. Разам iз маскоўскiмi пададзена колькi прыказкаў царкоўна-славянскiх. Перакладзена тутка i колькi прыказкаў лацiнскiх, бо iх такжа ў нас ужываюць, а немагчыма было выдаваць асобнага слоўнiчка лацiнскiх прыказяў. Лацiнскiя прыказкi разьмешчаны за маскоўскiмi ў парадку лацiнскага альфабэту. Ля беларускiх прыказкаў i звычайных фразаў паказана, дзе яны запiсаны, або скуль, з якога друкаванага матар'ялу, узяты, выпiсаны. Калi ў друкаваным матар'яле паказана месца запiсу, дык i мы, побач iз друкаваным жаралом, падаем, скуль паходзiць фраза, надрукаваная ў гэным жарале. Прыклад: Н. (Чч. 107). Гэта значыць, што прыказка ўзята з балоны 107 кнiжкi Чачотавай, а туды яна лучыла будучы запiсана ў Наваградчыне. Калi просьле прыкладу фразы на якое-колечы слова падана два цi колькi месцаў запiсу, дык першае месца датычыць прыкладу й фразы, а засталыя толькi выясьнянай прыкладам фразы. Ведама, фразы, прыказкi i iнш. пашыраны ня толькi ў месцу iх запiсу, але шмат шырэй, звычайна па усёй Беларусi. Месца запiсу паказана дзеля гэткiх увагаў: а) Гэтага вымагае навуковы запiс i навуковае выданьне матар'ялу; б) У нас ё людзi, ад каторых, з прычыны iх малога веданьня беларускае мовы або злое волi, часта можна пачуць: "Выдумана!", "Ня кажуць!", "Нiдзе ня чуваць!". Дык, тарнуючыся да варункаў, i дзеля гэткiх людзёў, паданы месцы запiсаў. Лучыла колькi фразаў, агульна пашыраных i ведамых, але без абазначаньня месца запiсу. Так яны i паданы. Усё - i прыклады iз старых памяткаў - пададзена подле цяперашняга правапiсу. Аўтар У Менску, 9. VII. 42 г.

ПЕРАДМОВА ДА 2-га ВЫДАНЬНЯ Гэты слоўнiчак аўтар быў здаўшы да друку выдавецтву ў Менску ўлетку 1942 г., але надрукаваны ён быў, разам iз разглядам некаторых слоўных групаў, ажно ў чырвiнi 1944 г. Дарма што гэта быў час адыходу нямецкага i надыходу расiйскага войска, выдавецтва i т. зв. Беларуская Цэнтральная Рада, ад каторай выдавецтва залежыла, малi поўную магчымасьць забраць калi не надрукаваныя кнiжкi, то прынамся матрыцы слоўнiчка. Але яны гэтага не зрабiлi. Дзеля таго захавалiся толькi маiх колькi экзэмпляроў аўтарскiх. Перад зданьням цяпер у друк другiм наваротам, аўтар маў сумлевы, цi варта друкаваць такi маленькi слоўнiчак. Але разважыў, што варта. I маленькi слоўнiчак дасьць адпаведную да свае велiчынi карысьць. Апрача таго, можа ён заахвоцiць iншых зьбiраць (запiсаваць, выпiсаваць) арыгiнальныя беларускiя фразы, каб прыгатаваць вялiкi фразэолёгiчны слоўнiк, беларускi, да каторага гэты маленькi будзе часткаю гатовага матар'ялу. А фразэолёгiчны слоўнiк нам вельмi патрэбны. Кажная мова розьнiцца ад iншых моваў ня толькi сваймi словамi ды iх фонэтычнымi й граматычнымi хормамi, але таксама сваеасаблiвымi, неперакладанымi даслоўна на чужыя мовы фразамi. Аўтар У Ню Ёрку. Студзень 1952 г.

СКАРАЧЭНЬНI

МЯСЦОВАСЬЦI Ар. - сяло (весь) Арляняты, Краўское вол. Ашмянскага пав. Аш. - Ашмянскi павет. Барн. - Баранавiцкi п. Барс. - Барысаўскi п. Бр. - Браслаўскi п. Буда - местачка Буда (Будслаўе) Вялейскага п. Вал. - Валожынскi п. Вял. - Вялейскi п. Вялiс. - Вялiскi п. Вiл. - Вiленскi п. Вк. - Ваўкавыскi п. Войш. - сяло Войштавiчы Вiшнеўскае вол., Валожынскага п. Доры - сяло Доры, Пяршайскае вол., Валожынскага п., запiсы зроблены ў Н. Арсеневай. Др. - Дрысенскi п. Заўшыцы - с. Заўшыцы, Вязьненскае вол., Слуцкага п., запiсана ад П. Жарскага. Дз. - Дзiсенскi п. Iг. - Iгуменскi п., падаў Ант. Адамовiч. Iмсь. - Iмсьцiслаўскi п. Л. - Лiдзкi п. Лпл. - Лепельскi п. М., Язь., Ч., Ст., Дз. - Мiкалаеўская, Язьненская, Чэрская i Стапанпольская вол., Дзiсенскага п. Мiх. - с. Мiхалкавiчы, Лагойскага раёну Менскага п. Мл. - Маладэчанскi п. Мн. - Менскi п. Н. - Наваградзкi п. Нзб. - Навазыбкаўскi п. Пархв. - Пархвенава ля Докшыцаў Вялейскага п. Пц. - Полацкi п. Ск. - Сакольскi п. Сл. - Слонiмскi п. Ст. - с. Старына Сьмiлавiцкага раёну Iгуменскага п. Прыклады выпiсаныя з "Краёвага слоўнiка Чэрвеншчыны" М. Шатэрнiка. Сц. - Слуцкi п. Сьв. - Сьвянцянскi п. Сьп. - с. Сьпяглiца, Вiшнеўскае вол., Вялейскага п., словы паданы др. В. Тумашом. Укр. - Укропава, Палачанскае вол., Маладэчанскага п.

ПАЯСЬНЕНЬНI адз. - адзiночны гл. - глянь зб. - зборны зьм. - зьменшаны, зьмяншальны кр. - крывiцкi, беларускi л. - лiст м. - места, местачка м. - маскоўскi п. - польскi пр. - прыраўнуй пркл. - прыклад, прыкладам прн. - пераноснае значаньне с. - сяло ск. - дзеяслоў скончанага трываньня тм. - там-жа

ЛIТАРАТУРА Аль кiт., Аль кiтаб - Аль Кiтаб Крывiцкага Музэю Iв. Луцкевiча ў Вiльнi. Ант. - павесьць "Антон" Максiма Гарэцкага. Вел. - Куз. - Н. Кузмин: Материалы для изучения говоров Велижского у. ("Известия по рус. яз. и сл." 1930. III. 1). Гсл. - Максiм Гарэцкi: Невялiчкi беларуска-маскоўскi слоўнiк. Вiльня, 1921. Дуб. - з твораў паэты Вал. Дубоўкi. ЗСД. - Зарэцкi М.: Сьцежкi-дарожкi. ДзД. - Максiм Гарэцкi: Дзве душы. Ксл. - Касьпяровiч М.: Краёвы слоўнiк Вiцебшчыны, 1927. ЛБ. - Fеdеrowski М.: Lud Białoruski, IV. ЛНЧ. - Лынькоў М.: На чырвоных лядах. МА. - Менскiя акты, выпуск першы. Менск, 1931. Марц. - з твораў В. Дунiна-Марцiнкевiча. НЗ. - павесьць "Нядоля Заблоцкiх" Калюгi. Нк. - Нiкiфароўскi (з ягоных запiсаў этнографiчных у Вiцебшчыне). НкП.- Полупословицы и полупоговорки, употребляемые в Витебской Белоруссии. Посмертный труд Н. Я. Никифоровского (Записки с.-з. отд. имп. рус. геогр. о-ва, кн. 2, 1911). Нсб. - Сборннк Белорусских пословиц, составленный И. И. Носовичем. Пецярбург, 1874. Нсл. - Беларускi слоўнiк Насовiчаў. ПНЗ. - Полевой: О языке населения Новозыбковского у. Ром. - Беларускi зборнiк Раманава. РСБ. - Расторгуев П.: Северско-белорусский говор. СК. - Казкi Сяржпутоўскага (запiсаныя ў Случчыне). Стт. - Статут Лiтоўскi 1588 г. у перадруку I. Лаппы. Коўня,1938. Шсл. - Шатэрнiк М.: Краёвы слоўнiк Чэрвеншчыны. Менск, 1929. Чч. - Czeczot J.: Piosnki wieśniacze z nad Niemna i Dżwiny. Цыфры ўсюды паказуюць балоны, з выняткам ЛБ., дзе паказуюць нумары прыказкаў i фразаў.

I. ФРАЗЫ Абсолютно весь, абсолютно все и т. д. - Увесь чыста, усё чыста i г. д. Ар., Iг. Бог на помощь! - Памажы Божа! Ар.; Iг. Большое дело! - Вялiкае сьвята! Ар. Броситься бежать - Пусьцiцца ўцекi. Ар. Пусьцiцца наўцекi. Ар.; Гушча ("Полымя", III - IV, 10). В этом году, в текущем году - 1) Сёлета, Ар.; Iг.; 2) Сяголета, Iг.; 3) Сягалета, Вал.; Вял.; Мл. В прошлом году - Летась, Ар., Iг. В первых числах месяца - Першымi днямi месяца. В последних числах месяца - Апошнiмi днямi месяца. В зависимости от - Як да. В зависимости от вкуса - одному нравится, другому нет - Як да смаку - аднаму падабаецца, а другому не. Вслепую - Безвач, Iг. В то время как - 1) Тымчасам як; 2) Тым-жа часам; 3) Тым часам-жа. Ему жилось хорошо, в то время как брат его совершенно опустился - ён меуся добра, тым-часам як (тым-жа часам, тымчасам-жа) брат ягоны чыста заняпаў, Iг. В том-то и дело - То-ж ба то, Iг.; Ар. В ус не дую (не дуешь, не дует и т. д.) - Не шманаю Ар., Iг. Пазiраў на пана Цыбульскага, што вось нi аб чым не шманае, Лынькоў ("Сустрэчы" 162). В шутку - На сьмех. Я в шутку сказал - Я на сьмех сказаў, Вк. (ЛБ. 7371). Вделать дверь, окно - Прысадзiць дзьверы, акно. НкП. 150. Велика вещь! - Вялiкае сьвята! Ар., гл. "Большое дело!" Войти в расположение - Убiцца ў ласку, Iг.; Ар. Волею-неволею - 1) Хоцькi-няхоцькi, Iг.; 2) Хоця-няхоця. Хоця-няхоця, а давядзецца неяк ей перадаць, ЗСД, 84. Вот действительно! - Атож але! Вк. Впялить глаза - Узорыцца, Заўшыцы; Л. Да будет так, как Богу угодно - Няхай так будзе, як Богу падабаецца, Вк (ЛБ. 1029). Да здравствует! - Хай (няхай) жыве! Делать свод (в печи, в погребе и под.) - Скляпеньне рабiць, звадзiць, НкП. 151. Делать уборку (в домашнем обиходе) - Аглядацца. Паедзем пад вечар, а не - то заўтра ранiцою, - так сказаў ды пайшоў ён аглядацца. Скончыў воглядку Юстап - перасьцiхла i мяцелiца. (НЗ 37). Шмат воглядкi ў хаце: пакуль агледзiшся, дык i на поле iсьцi пара, Ар. Держать слово - Пры слове стаяць. Хто каму што прырачэ, пры слове стаяць. Аль кiт 36 б 16; Заўшыцы. Доброго утра! - Дабрыдзень! Вял., Iг.; Iмсь. До свидания! - 1) Заставайся здароў! Заставайцеся здаровы! Iг.; Ар.; 2) Бывай здароў! Бывайце здаровы! тм.; 3) Да пабачаньня! Драть перья (для подушки, пуховика) - Пер'е скубсьцi, скубаць, Ар.; НкП. 148. Ежегодно - Што году, Iг. Ежедневно - Што дня, Iг. Ежемесячно - Што месяца, Iг. Ежеминутно - Што часiны, Iг. Еженедельно - Што тыдня, Iг. Ему-то - Дыкжэ яму. Ар.; Iг. Заделывать в пирог начинку - Крыпаць пiрог, НкП 147. Пирог с начинкой - крыпаны пiрог, з накрыпкаю, тм. Зажаривать яичницу - 1) Смажыць яечню, НкП 147; 2) Калi на малаццэ, дык пражыць яечню, тм. Зажаривать мясо - Смажыць скаромiну (ялавiчыну, птушкi, каўбасы), НкП. 147. Заморить червяка - Прагнаць першы голад, Ар. Запекать мясо (в горшке, плошке) - Пражыць скаромiну, НкП 147. Запивать, запить (водою, молоком и пр.) - Праганяць, прагнаць (вадою, малаком i iнш.). Праганi бульбу, кашу малаком. Ар. Праганi хлеб вадою, масьлёнкай, тм. Здравствуй! Здравствуйте! - 1) Дабрыдзень! Вял.; Iмсь. (калi наранiцы або ўдзень) i дабрывечар! тм. (калi ўвечары); 2) Дабраслаў! Барс.; Лпл. И надо же было; и угораздило - I собiла-ж. I собiла-ж нам наскочыць на iх. Лынькоу ("Сустрэчы"). Пану собiла зручна прадаць колькi вагонаў заляжалага сукна, тм. 114. Собiла-ж яму аддаць гэтыя тры залатоўкi, тм. 116. Собiла-ж Юстапу на такi благi час ды з такiм смачным мясам... якраз лучыць, НЗ. 30. Иди к чорту! - Iдзi ў балота! НкП. 148. Идти навстречу - 1) Пераймаць, Ар.; Чч. 66.; 2) Iсьцi на пярэймы, Ар.; Н. (Чч, 86). Изнуряться работою - Жыльле выцягаваць, НкП. 154. К будущему году - Да налецьця, Iг. Бульбы ня стала да налецьця, Ант. 43. К слову пришло - 3 гаворкi вышла. Ар. Кстати говоря - Да слова кажучы. Шсл. Да слова кажучы i ты варт нечага. Ст. К черту на кулички - За сьвет. Ар.; Дз. Как говорится - Казаў той, Вял.; Iг. Как ни в чем не бывало - Як нiколi нiчога, Iг. Как поживаешь, поживаете? - Як маешся, маецеся? Ар.; Iг. Как следует - Як мае быць, Ар.; Iг. Как угодно - 1) Як хаця, Iг.; 2) Як хоця. Можна яе карацiць, даўжыць як хоця, ЗСД, 182. Как-то - Якайсь, якайся, неяк. Как-то так он сделал - Неяк гэтак ён зрабiў, Ар.; Iг. Какое тебе (ему, вам и т. д.) дело? - Што табе (яму, вам i iнш.) за дзела? Ар. Какой-то - 1) Якiсь, якiсьцi, Iг.; 2) Нейкi. Якiсьцi пан ехаў, Доры. Какой угодно - Якi хаця, Iг. Кастрировать (коня, быка, борова) - Лягчаць, ск. вылягчаць, пакладаць, ск. выпакладаць (жарабца, быка, кнура), Ар. Кататься (на коньках, санках) - Коўзацца, Н. (Чч. 80); Доры; Iг. Дзецi коўзаюцца на санках, Доры. Клевать зерна (о птицах) - Дзяўбаць зерняты, НкП. 150. На сьмех кажацца i ў дачыненьнi да людзёу: чалавек дзяўбае яду, гарэлку, тм. Когда-то - 1) Калiсь, калiсьцi, Доры; Iг.; 2) Некалi Ар. Колотить вальком (на озере, реке) холст, белье - Пярыць палатно, хусьце, Ар. Колоть дрова - Бiць дровы, Ар. Кому-нибудь - Каму колечы, Доры. Кому угодно - 1) Каму хаця, Iг.; 2) Каму хоця. Лес раздаюць каму хоця, ЗСД. 237. Который час? - Колькi гадзiнаў? Куда глаза глядят - 1) За вачыма. Идти в свет, куда глаза глядят. - Iсьцi ў сьвет за вачыма. Пойду, куда глаза глядят - Пайду за вачыма, Ск. 2) Перад сабой. - Куды iдзеш? - Перад сабою, Доры. Куда угодно - 1) Куды хаця, Iг.; 2) Куды хоця. Можа хадзiць куды хоця; ЗСД. 245. Куда-то - 1) Кудысь, кудысьцi, Iг.; Доры; 2) Некуды, Ар.; Iг. Лишиться чувств - Замлець, Iг.; Ар.; Доры. Ломиться в открытую дверь - Бiцца ў вадчыненыя дзьверы, Ар. Любой - Якi любя, Ар. Мгновенно - Як слова мовiць, Вк. (ЛБ. 7446). Як слова мовiць, мне ся здала так, Аль кiтаб; 2) Як га. Войш. Между прочим - Мiж iншага. Между тем - 1) Тымчасам, 2) Тымчасам-жа, 3) Тым-жа часам. Мало сделано, а между тем много следует сделать - Мала зроблена, а тымчасам (тым-жа часам, тымчасам-жа) шмат трэба зрабiць; 4) Прымеж таго. Прымеж таго ён уцёк, Нсл. 505. Метко сказано - 1) Сказаў, як зьвязаў, Ар.; 2) Сказаў, як уцяў, Доры. Мурлыкаць - 1) Весьцi курну, Ар. Кот курну вядзе, тм. 2) Пяяць хурну, НкП 150. Кажацца вылучна аб катох. На всякий случай - Дзеля ўсяго дзеля, Ар. Набивший руку - Навытырыўшыся, Нк. Набить руку - Навытырыцца, Нк.; М., Язь., Ч., Ст. Дз. Набить оскомины - Нагнаць аскомы, Ар.; Доры; Iг. Набитый дурак - Чысты дурань, Ар.; Доры; Iг. Навестить больного - Даведацца хворага, Ар.; Доры. Даведаешся цёткi другiм разам, Ант. 77. Домна! даведацца цябе (хворую - Рэд.) прыйшлi, тм. 125. Навещать - Давядацца, Ар. Настилать пол - Масьцiць (хату i iнш.). Настилать потолок - Столiць (хату, сьвiран i пад.), НкП. Начать держать себя независимо - 1) Паняць волю, Чч. 66; 2) Паняць сваю волю, Доры. Твая жана Кацярына сваю волю паняла, твае конi вараныя пазаежджавала (з нар. песьнi), Войш. Не поминайте лихом - Не ўспамiнайце благiм словам, Ар. Неважно - 1) Такой бяды, Ар.; Iг.; 2) Малой бяды, Ар.; Iг. Несмотря на - 1) Дарма што. Несмотря на осень, было тепло, как летом - Дарма што восень, а было цёпла, як улетку, Iг. Разумны поп быў, дарма што пiў, Ант. 32; 2) Не зважаючы. Не смотря ни на что, он вышел из дому - Не зважаючы нi на вошта, ён выйшаў з дому, Iг. Нет ничего удивительного - Няма дзiва, Ар. Ни зги не видно - 1) Цёмна, хоць коль вочка. Багушэвiч; 2) Цёмна, хоць вока выкалi, Iг.; Ск.; Доры. Носить (одежду) повседневно - Насiць паштадзень, Ар. Обратить (обращать) внимание - 1) Узяць (браць) увагу. Надо обратить внимание на это - Трэба ўзяць увагу на гэта. Не обращай на него внимания - Не бяры на яго ўвагi; 2) Мець увагу. А дзядзька браў блiнцом спавагу, бо на Мiхала меў увагу, "Новая зямля". Маючы на Вiнцэнтага за яго беднасьць лепшую ўвагу, зойдзем да Юстапа, НЗ. 8. Одеть узду - Забротаць, НкП. 150. Одно удовольствие - Любата адна. Ар. Одолеть (исполнить, закончить) работу - Адужыць, здужыць работу, рабоцiнку, НкП. 148. Оказывать помощь - Даваць помач, Ар.; Войш. Тым непрыяцелям помач даваў, Стт. 67-5. Она-то (и под.) - Дыкжэ яна (i пад.) Ар.; Iг. От него-то - Дыкжэ ад яго, Ар. От него-то и принуждены были защищаться - Дыкжэ ад яго i мусiлi баранiцца. Перебиваться кое-как - Мадзець, Вел. - Куз. 197. Переменять, переменить бревна при ремонте строения - Ператрасаць, ператрэсьцi, перасыпаць, перасыпаць хату, хлеў, пуню i iнш. НкП. 152. Подавно - 1) Пагатове, Ар.; 2) Пагатовю. А есьлi катораму народу ўстыд праў сваiх ня ўмецi, пагатовю нам, Стт. 17.; 3) Пагатоў, Iг. По мне - Па дзеля мяне, Ар. По мне, что хотите делайте - Па дзеля мяне, што хочаце рабеце, Ар. Поджаривать искрошенное сало - Скваркi скварыць, Ар.; НкП. 147. Пожалуйста - Калi ласка, Ар.; Iг. Понукать к работе - Прыганяць да работы, Ар. Посетить кого - Даведацца да каго, Ар.; Доры. Чаму да нас нiколi даведацца ня прыйдзеце? Доры. После того - Патым таго. Вел.-Куз. 188. Пошел несолоно хлебавши - Пайшоў, як мыла зьеўшы. Пайшоу, як пабiты сабака. Ар. Придти в себя - Агоўтацца, Iг.; Доры. Придти в чувство - 1) Адыйсьцi, Iг.; Доры; 2) Ачунець, Буда. Приносить пользу - Даваць карысьць, Войш.; Ар. Корова приносит пользу человеку - Карова дае карысьць чалавеку. Приятного аппетита! - Сыць, Божа! Ар.; Доры; Iг. Разве это впервые? - Цi гэта пяршыня? Ар.; Iг. Гэта яму не ўпяршыню, Доры. С иголочки - Як з голкi зьняты, Вк. (ЛБ. 2904). Сделать одолжение - Зрабiць ласку, Ар.; Доры; Iг. Сего ради - Дзеля гэтага. Дзеля таго, Ар.; Войш. Слава Богу! - Дзякуй Богу! Доры.; Iг. Дзякуй Богу, дождж пайшоу, Ар. Слава Тебе, Господи! - Дзякуй Табе, Божа! Ар.; Доры; Iг. Слово в слово - Слова ад слова. Рачыў расказацi тыя дастамэнты слова ад слова да кнiг сваiх гаспадарскiх упiсацi. Л. Вял. Кн. 1571 г. (Пташицкiй.: Кн. Пуз. 58). Лiст... слова ад слова так ся у сабе маець. Л. 1633 г. (тм. 76). Служить обедню - Iмшыць, Войш. (ужываецца звычайна у дачыненьню да каталiцкае царквы). Смотря по - Як да. Як да чалавека - адзiн пусьцiць, а другi й ня пусьцiць, Iг.; Доры. Снискать расположение - Убiцца ў ласку, Iг.; Ар.; Доры. Совершенно весь, совершенно все и т. д. - Увесь чыста, усё чыста i г. д. Iг.; Ар.; Доры. Совершенно ничего - 1) Анiчога, Доры.; Iг.; Ар.; 2) Нiчагусенькi, тм.; 3) Анi, тм. У кiшанi анiчога, ДзД 67. Совершенно ничего нет - Анiчога няма (нiчагусенькi няма, анi няма), Доры.; Iг.; Ар. Совершенно никого - 1) Анiкога, Ар.; Войш.; Доры.; Iг.; 2) Нiкагусенькi, тм.; 3) Анi, тм. Спокойной ночи! - Дабранач! Iмсь; Доры; Iг.; Вк. (ЛБ. 10043). Стало быть - Знакам тым, Iг. Стать на дыбы (о лошади) - Стаць дубам, Мiх.; Стаць дубка. Ар.; Мiх. Конь стаў дубам. Мiх. Сабака, конь стаў дубка. Мiх.; Ар. Стирать белье - Мыць хусьце, Войш. Стирка белья - Мыцьцё хусьця, Войш. Столько времени (прошло)! - 1) Ня цеперся! Вось пасьцялi ды кладземся спаць: ужо ня цеперся, НЗ. 32; 2) Цi цеперся! Ар.; Iг. Столько-то - Толькi i толькi. Выдача завтраков производится в столько-то часов - Сьнеданьнi выдаюць у толькi i толькi гадзiнаў. Так Богу угодно - Так Богу ўпадабалася, Вк. (ЛБ. 849). Так и быть - Такой бяды, Ар. Давай же закурю, так и быть - Дай-жа закуру, такой бяды. Так сказать - Казаў той, Iг. Жывое, Богам створанае хараство, казаў той, ДзД. 170. Так-то - 1) Дыкжэ гэтак, Доры.; Ар.; Iг. Так-то было сделано - Дыкжэ гэтак было зроблена. 2) Так i так. Iг.; Доры., Ар. С ним так-то поступили - Зь iм зрабiлi так i так. Таким образом - 1) Такiм парадкам, Вк. (ЛБ. 5844); 2) Гэт'кiм парадкам; 3) Гэн'кiм парадкам. Такой-то - Такi i такi, Iг.; Ар. Тем паче - 1) Пагатове, Ар.; 2) Пагатовю. А есьлi катораму народу ўстыд праў сваiх ня ўмецi, пагатове нам, Стт, 17; 3) Пагатоў, Iг. Тише иди, едь - Памалу йдзi, едзь, Iг.; Ар. То и дело - 3) Абярняся, Ар.; 2) То ба то, Iг. То ба то нурцуюць вочы ў прасторах, Дуб. Тогда как - 1) Тымчасам як; 2) Тымчасам-жа; 3) Тымжа часам. Он высок, тогда как его родители были малого роста - Ён высокi, тымчасам (тым-жа часам, тымчасам-жа) бацькi ягоныя былi малога росту, Iг. Тогда-то - Тады й тады, Iг.; Ар. Трынь-трава - Анi шум баравы. Iг. Убавить спеси - Рогi пазьбiваць. Нсл. 454. У черта на куличках - 1) За сьветам, Ар.; 2) Процi лiха на ўзгорачку, Iг. Унаследовать недвижимость - Улезьцi ў сваю вячнiнку, у бацькаўшчыну (бацькаўшчынку), НкП. 151. Упасть в обморок - 1) Замлець; Ар.; Iг., гл. "Лишиться чувств". 2) Абамлець, Заўшыцы. Утолить жажду - Прагнаць смагу, смажку, Ар.; Дз.; НкП. 145. Утолять жажду - Праганяць смагу, Ар.; Дз.; Гаварыўшы трэба-ж, як тое кажуць, смагу праганяць, Ант. 12. Хлеб да соль! - Сыць, Божа! Ар. Хлебосольничать, принимать гостей - Станавiць, развадзiць сталы, НкП. 152. Черт возьми! - Чорт яго бяры! Каб яго чорт! Каб яго немач! Ар.; Доры. Что касается - 1) Што да; 2) Як на. Что касается меня, мне все равно - Што да (як на) мяне, дык мне ўсе роўна, Iг. Что угодно - 1) Што хаця, Iг.; 2) Што хоця. Гатоў быў зрабiць што хоця, ЗСД, 219; 3) 3 пытаньнем - Чаго трэба? Iг., Ар. Чтоб ты пропал! - 1) Каб ты спрогся! Н. (Чч. 91); 2) Каб ты спруцiўся! Iг.; 3) Каб ты здох! Iг.; Ар. Я (ты, он и т. д.) прав - 1) Мая (твая, ягоная i г. д.) праўда, Ар.; Iг.; 2) Я добра кажу, ты добра кажаш i г. д. Ар.; Iг. Я (ты, он и т. д.) удовлетворен - Досыць стала жаданьню майму (твайму i г. д.). Аль кiтаб 122 а 3.

II. ПРЫКАЗКI Аще враг твой алчет, ухлеби его - Пiрагом заткнi горла злосьнiку. Нсб. 127. Бить баклуши - 1) Байды бiць. Нсб.; 2) Лынды бiць. Нсб. 8; 3) Лынды бiць. Л.; 4) Бiбiкi бiць. Вк. (ЛБ 558). Бог то Бог, но не будь и сам плох - Божа памажы, а ты, дурню, падбяжы. Геранёны Л. Бог видит, кто кого обидит - 1) Бог не цяля, бачыць круцяля. Войш.; Ант. 101.; Iг.; 2) Бог не цяля, знае круцяля. Ск.; Вк. (ЛБ. 4022). Бог не выдаст, свинья не съест - Калi Бог не папусьцiць, сьвiньня ня ўкусiць. Нсб. 62. Бодливой корове Бог рог не дает - 1) Ведаў Бог, што ня даў сьвiньнi рог, яна-б увесь сьвет пабала-б. Войш.; 2) Каб сьвiньнi рогi - нiкому-б ня было дарогi. Дз. Будет и наше время - 1) Будзе i на нашым рынку кiрмаш. Ар.; 2) Будзе i на нашай вулiцы сьвята, Ар.; 3) Загляне сонца i ў наша аконца. В тихом омуте черти водятся - 1) Цiхая сьвiньня глыбака рые. Сьв.; Iг.; 2) Малое дзерва ў карэнь расьце. Л.; 3) Хто цiха ходзiць, той густа месiць. Н. В чужое просо не суй носа - 1) Калi ня п'юць, то i ня дзякуй. Ар.; 2) Дай спакой рэчы такой, то суседзкая справа. Вк. (ЛБ. 5617). Век живи, век учись - Будзем вучыцца, пакуль сьмерць лучыцца. Войш. Велика Федора, да дура - Вырас да неба, а дурань як трэба. Ар.; Iг. Взялся за гуж - не говори, что не дюж - 1) Калi ўлез у дугу - не кажы не магу. Iг.; 2) Калi ўзяўся за гуж - не кажы, што ня дуж. Ар. Видит око, да зуб неймет - 1) Бачыць карова, што на павецi салома. Нсб. 13; 2) Смачны жабе гарэх, але зубоў Бог ня даў. Л.; 3) Бачыць вока, але ляжыць высока. Вк. (ЛБ. 8824). Все люди, как люди, один черт в колпаке - Усi бабры дабры, адна выдра - лiха яе бяры. Нсб. 17. Всюду хорошо, где нас нет - 1) На Падольлю пiрагi на кольлю, а мы прыйшлi i там iх не знайшлi. Вк. (ЛБ. 5533); 2) Там добра, дзе нас няма. Ар. Всяк молодец на свой образец - Усякi гад на свой лад. Всяк по своему с ума сходит - 1) Што галава, то розум. Войш.; 2) Як хто хоча, так па сваiм бацьку плача. Войш.; 3) Спасеньнiку рай, шалёнаму поле. Ант. 15; 4) Вольнаму воля, шалёнаму поле. Iг. Глаза видали, что покупали - Бачылi вочы, што куплялi (бралi), а цяпер плачце, хоць павылазьце. Вк. (ЛБ. 8823). Гол, как перст - Гол, як кол. Ар.; Нсб. 26. Головой стены не прошибешь - Галавою муру не праб'еш. Вк. (ЛБ. 2566). Голодной куме хлеб на уме - Што каму на ўме, той тое даўбе. Ар. Два сапога - пара - 1) Абое - рабое. Ар.; 2) Адным возам па пiва едуць. Вк. (ЛБ. 8981); 3) Усе чэрцi аднэй шэрсьцi. Ск. (ЛБ. 1708). Десятая вода на киселе - 1) Пень гарэў, а чорт ногi пагрэў, iскра пала i радня стала. Дз.; 2) Стрэчнай бабкi родны Хведар. До свадьбы заживет - Пакуль жанiцца - загаiцца. Ар.; Вк. (ЛБ 9134). Долг платежом красен - Як баба да дзеда, так i дзед да бабы. Нсб. 194. Дорого, да мило, дешево, да гнило - Таннае мяса сабакi ядуць. Нсб. 161; Вк. (ЛБ. 4839). Дорого яичко к красному дню - Дождж у пару ўсё роўна, што золата. Н. (ЛБ. 2056). Дуракам закон не писан - Дурны законаў ня чытае, ды свае мае. Вк. (ЛБ. 2218). Если-б знал, где упал, то соломинки-б подостлал - Калi-б веданьне, дзе павалiшся, валей-бы там сеў. Мл. Запас пить-есть не просит - Запас бяды не чынiць. Нсл. 178. Знай сверчок свой шесток - Знай каток свой куток. Iг. Ищите и обрящете - 1) Ня шукаючы, ня знойдзеш. Нсб. 109.; 2) Хто пытае, той ня блудзiць; хто шукае, той знаходзiць. Iг.; 3) Хто шукае, той знаходзiць, хто пытае, той ня блудзiць, так суладжана ў народзе, навучаюць нас так людзi. Дуб. Копейка рубль бережет - Рубель iз граша паходзiць. Iг. Куда конь с копытом, туда и рак с клешней - I жук, i жаба, i чорт, i баба. Вк. Куй железо, пока горячо - Iдзi, пакуль дзьверы адчынены, бо потым ня ўвыйдзеш. Вк. (ЛБ. 3223). Лаптем щи хлебать - Аборай хлеб кроiць, Менск. Легок на помине - Цюк - дзяцюк! Вiльня. Лес рубят, щепки летят - Дзе п'юць, там i льлюць. Ар.; Вк. (ЛБ. 6037). Лошади чужие, хомут не свой - погоняй не стой - Нi бацька купляў, нi сын едзе. Л. Маменькин сынок - Бабiн дурань. Нсб. 3. Молодо - зелено - Маладосьць - усе дурносьць. Войш. Мягко стелет, да жестко спать - 1) На вуснах - мёд, а на сэрцы - лёд. Iг.; 2) Мякка сьцеле, ды мулка спаць. На безрыбье и рак рыба - На бязьлюдзьдзi i дзяк чалавек. Кажацца на пахове, калi няма людзёў. Нсб. 82. На Бога надейся, но сам не плошай - 1) Памажы, Божа, але й ты не лянуйся, нябожа. Вк. (ЛБ. 4222); 2) На Бога спадзявайся, але й сам старайся. Вк. (ЛБ. 7655); 3) Божа, памажы, а ты, дурню, падбяжы. Геранёны Л. На воре шапка горит - Хто парасё украў, таму ў вушшу пiшчыць. Войш.; Сл., Вк. (ЛБ. 5846). Назвался груздем - полезай в кузов - Калi падмеўся грыбом, то лезь у каробку. Вк. (ЛБ. 3121). Насильно мил не будешь - Даганяючы не пацалуешся. Войш.; Нсб. 36. Нашла коса на камень - 1) Чорт на паганага напаў. Ар.; Iг.; 2) Пад чорным лесам спаткаўся чорт iзь бесам. Вк. (ЛБ. 1697). Не все коту масленица - Не заўсяды, як на дзяды. Iг. Не смейся чужой беде, своя нагряде - Ня сьмейся рабе, будзе i табе. Вк. (ЛБ. 8021). Не в один день Москва строилась - Не за дзень Вiльня станавiлася. Войш. Ни жив, ни мертв - Нi сьцяты, нi павешаны. Ар. Ни ответа ни привета - Нi адказу нi прыказу. Ст. Овес не по коню - 1) Не па Юрку шапка. Ар.; 2) Гэта краска не для твайго носу. Войш. Одним миром мазаны - Адзiн чорт маляваў. Вк. (ЛБ. 1637). Оставьте предков вы в покое - Знаю, што ты з Раю, ды як завуць, ня знаю. Рай ё сяло Iмсьцiслаўскага павету. Нсб. 50. От прибыли голова не болит - З прыбытку галава не балiць. Н. (Чч. 114). От худой птицы худые и вести - Якая птушка, такiя й песьнi. Войш. Пар костей не ломит - Ад цяплосьцi не баляць косьцi. Нсб. 123. Первый блин комом - Першы блiн сабаку. Ар. Пока жирный исхудает, из худого дух вон - Пакуль iз багатага пух, дык iзь беднага дух. Поспешишь - людей насмешишь - Пасьпех - людзём на сьмех. Ар.; Iг.; Вк. (ЛБ. 5911). Прошел огонь и воду и медные трубы - Быў на каню i пад канем. Н. (Чч. 107); Ск. (ЛБ 3919); Iг. Пуганая ворона и куста боится - Апёкшыся на малаццэ i на ваду студзiш. Ар. Пьяному море по колено - П'яному i козы ў золаце. Нсб.142. Рыбак рыбака видит издалека - 1) Чорт чарта пазнаў i на пiва пазваў. Войш.; 2) Савосы госьцяць у самосах. НкП. 152; 3) Свой свайго пазнаў i на пiва пазваў. Вк., Ск., Сл., (ЛБ. 7798); Ар.; 4) Чорт лапцi падраў, пакуль пару дабраў. Барн. С огня да в полымя - З агню ды ў прысак. Ар. Своя рубашка к телу ближе. - 1) Кажны сьвяты да сябе рукi дзяржыць. Геранёны Л.; 2) Кажныя граблi да сябе горнуць. Вк. (ЛБ. 2991); 3) Блiжшая кашуля як сярмяга. Вк. (ЛБ. 3672); 4) Кажна какошка пад сябе кошка. Вк. (ЛБ. 3856). Семь раз отмерь, а один раз отрежь - Дзесяць раз мер i то ня вер. Вк. (ЛБ. 4913). Слышал звон, да не знает, где он - 1) Гавораць, гамоняць, ды ня ведаюць, у якой царкве звоняць. Iг.; 2) Гавораць, гамоняць, ды ня ведаюць, дзе звоняць. Слово не воробей - выпустишь, не поймаешь. - Слова, як птушка - выляцiць, то ня зловiш. Вк. (ЛБ. 7459). Снявши голову, по волосам не плачут - 1) Дзе прапала кароўка, там няхай i вяроўка; 2) Зьеў кароўку, еж i вяроўку. Л.; 3) Чорт па тэй траве, калi барану па галаве. Геранёны Л. Соловья баснями не кормят - - Што па тэй чэсьцi, калi няма чаго есьцi. Нсб. 189. Терпи, казак, атаманом будешь - Цярпён - спасён. Н. (Чч. 107); Вк. (ЛБ. 1408) Тише едешь, дальше будешь - Памалу едучы, далей будзеш. Нсб. 128. У семи нянек дитя без носа - Дзе нянек многа, там дзiця бязнога. Iг. Улита едет, когда то будет - 1) Чакай, баране, пакуль трава будзе. Ар.; 2) Чакай, бабка, лета - сыр зьясi. Дз. У страха глаза велики - У страху вочы па яблыку. Утопающий за соломинку хватается - Хто топiцца - за брытву хопiцца. Iг. Утро вечера мудренее - Пераначуем - болей пачуем. Нсб. 126. Федот, да не тот - Тая зязюля, але ня так кукуе. Войш. Хлеб да вода - молодецкая еда - Абы хлеб ды вада, то няма голада. Вк. (ЛБ. 1223). Худое дело, коли жена не велела - Благая тая дамова, дзе вала бадзець карова. Н. Рудня Вял. Худой мир лучше доброй ссоры - Сьвяты спакою, лепi з табою. Нсб. 198. Чем богат, тем и рад - Што душа мае, тым i прыймае. Ар.; Войш. Чем кумушек считать трудиться - не лучше-ль на себя, кума, оборотиться - Паглядзi, сава, якая сама. Iг.; Вк. (ЛБ.7179). Чин чина почитай, а младший на край - На бок, грыбок, баравiк едзе. Ар.; Нсб. 29. Что летом ногой приволочешь, то зимой губами подберешь - Што ўлетку ножкаю коп, то ўзiмку губкаю хоп. Ар. Что посеешь, то и пожнешь - Кiнь прад сабой, знойдзеш за сабой. Ар.; Вiл. (ЛБ. 3768). Это цветки, а ягодки впереди - Гэта яшчэ цьвет, а ягад нет. Вк. (ЛБ. 10308). Яблоко от яблони недалеко катится - 1) Якое дзерва, такi клiн, якi бацька, такi сын. Войш.; 2) Якi цялеш (пень), такi клiн, якi бацька, такi сын. Л. Язык до Киева доведет - Язык Кiева дапытае. Вк. (ЛБ. 3786). Ambo meliores - Оба хороши - 1) Абое рабое. Ар.; Н. (Чч. 106); 2) Адным возам па пiва едуць. Вк. (ЛБ. 8981); 3) Усе чэрцi - аднэй шэрсьцi. Ск. (ЛБ. 1708). Cave quem nature notavit - Рыжага а крывога бойся, як пса злога. Нсб. 145. Contra vim mortis, nulla est herba in hortis - Ад сьмерцi няма зельля. Нсб. 123. Круцi, ня круцi, а трэ' умярцi. Ск. De mortuis aut bene aut nihil - 1) Пра нябошчыкаў лепi маўчаць. Нсб. 140.; 2) Што зямлёю пакрыта, няхай будзець забыта. Нсб. 188; Вк. (ЛБ. 9332). Quod licet Jovi, non licet bovi - Что подобает Юпитеру, не подобает быку - Каму за штуку прыймуць, а другому за тое-ж скуру здыймуць. Нсб. 67. Media via aurea - Средний путь золотой - Не шкадуець, хто серадуець. Нсб. 109. Par pari gaudet - Равный равному рад - 1) Роўны з роўнага цешыцца. Нсб. 144.; 2) Чорт чарта пазнаў i на пiва пазваў. Iг.; 3) Свой свайго пазнаў i на пiва пазваў. Ар.; Вк., Ск. Сл. (Лб. 7798); 4) Савосы госьцяць у самосах. НкП. 152.

III. ПРЫВIТАНЬНI I ЗЫЧЭНЬНI Сустракаючыся наранiцы або серадня Крывiчане здароваюць адны адных словам "Дабрыдзень!" Казаньне "Добрай ранiцы" - маскалiзм, бо утворана подле маскоўскага "Доброго утра!" Сустракаючыся увечары здароваюцца словам "Дабрывечар!". Апрача таго, у Цэнтральнай Беларусi (паветы: Барысаўскi, Лепельскi) Крывiчы здароваюць словам "Дабраслаў!" Вялiкую пашану выказуем вiтаючы словам "Чалом". Прыклады: "Чалом! чалом! вераб'ю, лятуць к табе госьцi, ляцi баржджэй пераймаць важных егамосьцяў" (з нар. песьнi).

Iшла Купалка сялом, сялом, Вiтала хлопцаў чалом, чалом

З купальскае песьнi. А вы жоначкi, вы лябёдачкi, Чалом вам! Цi не заляцела наша курачка Учора к вам?

Ром. VIII, 378.

Чалом, чалом ацец-татулька! Пачатак верша у "Маяку" 1843 г., т. IX, кн. XVII, разьдз. V, 33. Палякi здарованьне "чалом!" перанялi ад Крывiчоў. Вельмi часта, незалежна ад пары дня, пры гэтым кажацца: "Як маешся? як маецеся? ( = м. "как поживаешь?"). Разьвiтуючыся, той, што адыходзе, кажа таму цi тым, што застаюцца: "Заставайся (заставайцеся) здароў! (здаровы!)". На гэта адзержуе адказ: "Iдзi (пайдзi, хадзi), iдзеце (пайдзеце, хадзеце) здароў! здаровы! (здаровенькi!" Тыя, што застаюцца, часта скажуць: "з Богам!". Гэтак Крывiчане разьвiтуюцца ня толькi цяперка, але таксама й даўней, прыкладам: Сыну мой, Iса, астанься здароў! а я ужо адыйду. Аль кiтаб 96 б. 11. Растаючыся увечары кажуць такжа узаемна: "Дабранач!" Разыходзячыся кажуць узаемна адны адным: "Бывай здароў! Бывайце здаровы! (здаровенькi)", а увечары такжа "Дабранач!". Вельмi часта "Заставайся, заставайцеся здароў, здаровы! Бывай,- це здароў, здаровы!" скарачаюцца ў вадно "Заставайся,-цеся, бывай,-це!". Калi растаючыся хочуць адцемiць жаданьне iзноў пабачыцца, дык кажуць: "Да пабачаньня!". Праходзячы ля працуючых, кажуць: "Памажы, Божа" на што адказуюць: "Дзякуй!" Праходзячы ля сеючых або садзячых, кажуць "Радзi, Божа!" Садзячым хлеб у печ жадаюць: "Вялiк падходам!" Доячым каровы зычаць: "Малочна вам!". Ловячым рыбу зычаць: "Рыбно вам!". Пры забiваньнi жывёлы i пры рабеньнi запасаў наагул просяць Бога: "Судзi, Божа, спажыць у карысьцi, ў радасьцi, у добрым здаровейку, судзi, Божа!" НкП, 145. Пры забiваньнi жывёлы жадаюць такжа: "Пасi, Божа, засталцы!" тм. Уходзячы на ток (у гумно), сьвiран, клець i наагул у якi склад, кажуць: "Спары, Божа!" на што таксама адзержуюць адказ "Дзякуй!". Прыходзячы да ядучых, кажуць: "Сыць, Божа!" на што адказуюць "Просiм!". Прапiваючы да iншага жадаюць: "Будзь здароў!" ("Будзь, Ваша, здароў, здарова!"), на што тыя адказуюць: "На здароўе!" або "Пi здароў!", "Пi здарова!" ("Пi, Ваша, здароў, здарова!") Падзяку (маск. "благодарность") выказуюць словам "Дзякуй!". Выбачэньня просяць (м. "просят извинения, извиняются") словам: "Выбачай, выбачайце!" Калi хто за аказаную iм ласку, услугу пачуе "Дзякуй!", дык ён таксама мае адказаць "выбачай, выбачайце!". Гэта значыць - выбачай, што не ўгадзiў ляпей. Прыклад: -Дзякую вам! - Няма за што, выбачайце! Вк. (ЛБ. 10063).

IV. ВЕТЛЫЯ ЗВАРОТЫ М. "пожалуйста", п. proszę адказуе крывiцкае "калi ласка".

СПАДАР, СПАДАРЫНЯ М. "господин", п. pan адказуе крывiцкае спадар; "госпожа", pani - спадарыня; "барышня", panna - спадарычна. Калi зварочуемся да мужчын i жанчын разам, дык кажам: спадарства. Прыклады: Яго спадарства пагiбнець а воiнства. Сказаньне а Сiвiльле з XV стаг. ("Варш. Ун. Изв." 1898 г.); Хто есьць спадар? 1489 г. (Я. Карскi: Рус. диалект. 98). Спадарыня, соўнца, месяц, зьвездухна, дай крошку хлеба... Спадарыня, перапёлачка, зорухна, зернетка, дай ложачку дзiцятку варыўца сырога. Баркулабаўскi летапiсец (перадрук Е. Раманава, Вiльня 1910 г., бал. 39). Гэтак прасiлi жанкi ў часе голаду ў Магiлеўшчыне. Спадару Божа, чыстая вада твая ачысьцi цела мае грэшнае. Аль кiтаб 71 б. 17; Божа Спадару, я... iз пяску ствароны, тм. 81 б. 2; Служаць сваiм спадаром (верш Рымшаў у Стт.*). [*) Нацiск у слове "спадар" гэ'ткi: наз. спадАр, р. спадарА, дав. спадарУ, тв. спадаром, м. аб спадарУ, усюды нацiск на канцы, але клiчны склон спадАру (нацiск на да) - хадзЕце сюды, спадАру. Паходжаньне слова "спадар" гл. нiжэй, у слоўных групах.] Пан мае значаньне клясавае i наагул адказуе м. "барин" (а не "господин"), паня - "барыня" (а не "госпожа"), паненка - "барышня".

ВАША, ВАШАЦЬ, ВАШЭЦЯ, САМI, САМ Да бацькоў i старшых сваякоў шмат дзе ў Беларусi зварочуюцца ў другой асобе множнага лiку, пры гэтым займеньнiк "вы" апушчаецца, а назоў старшай асобы ставiцца ў клiчным склоне, прыкладам: "Як, тату (дзеду, мама i г. д.) кажаце" (а ня "кажаш"). Так сама, калi iдзе гаворка пра гэтыя асобы i асаблiва, калi хочуць выказаць пашану да iх, дык гавораць таксама ў множным лiку, ужо ў 3-й асобе - "тата (мама i г. д.) кажуць" (казалi). Ужываньне тут адзiночнага л. (кажа, казаў) бязь ён, яна адчуваецца таксама як пашана, хоць i меншая. Казаньне ён, яна, яны на паважаных старшых людзёў адчуваецца як некаторае ўлегцыменьне. У гэткiх прыпадках дзеля пашаны трэба ўжываць спакменьнiка (мама казала; тата, дзядуля, вучыцель казаў; бацькi казалi, а не яна, ён, яны казала, казаў, казалi). Калi зварачаюцца не да бацькоў або iншых старшых сваiх, дык ужываецца "самi": "Як самi маецеся?", "Добра самi кажаце", "Куды самi iдзяце?", i г. д. Гэты-ж займеннiк, "сам, сама" ставiцца i ў вадзiночным лiку, што даець адценьне большае пашаны, чымся "ты": "Як сам маешся?", "Добра сама кажаш", "Куды сам iдзеш?" i г. д. Наагул ужываньне "вы" ў дачыненьню да аднае асобы ё маскалiзмам. Замест "вы" кажацца такжа ваша да мужчыны i жанчыны або вашэць (або "вашаць") да мужчыны i вашэця да жанчыны. Ваша, вашэць, вашэця скл. гэтак: наз. ваша, вашэць, вашэця, р. вашэцi, дав. вашэцi, вiн. вашэцю, тв. вашэцяй (ж. род) i вашэцем (м. р.), м. аб вашэцi (ж. р.) i аб вашэцю (м. р.). Мн. лiк: вашэцi, вашэцяў, вашэцям, вашэцяў, вашэцьмi, аб вашэцях. Прыклады з Нсл. 45: Вашэцю пан прасiў к сабе. Вашэцям прывёз па гасьцiнцу. Аддаў-бы вашэцi, ды сабе трэба. Я вашаць, i ты вашаць; хто-ж нам хлеба напашаць. Прык. Прыналежны прыметнiк ад "вашэць" ё вашэцеў, а ад "вашэця" - вашэцiн. Значыцца, замест "ваш" у дачыненьню да аднае асобы кажацца вашэцеў, калi гэта мужчына, i вашэцiн, калi жанчына. Прыклады скланеньня: тут быў сын вашэцеў, дачка вашэцева, няма сына вашэцевага, дачкi вашэцевай, дайце сыну вашэцеваму, дачцэ вашэцевай, бачыў сына вашэцевага, дачку вашэцеву, быў iз сынам вашэцевым, з дачкою вашэцевай, была гутарка аб сыну вашэцевым, аб дачцэ вашэцевай. Дапусьцiм, спадарыня Наталя мае сына i дачку. Зварочуючыся да яе на "ваша" скажам гэтак: Там быў сын вашэцiн i дачка вашэцiна; ня было сына вашэцiнага, дачкi вашэцiнай i г. д. "Ваша, вашэць, вашэця" паўсталi з "ваша мiласьць". Дзядзька i цётка абазначаюць брата i сястру бацькаву i матчыну, а дзяцьмi ўжываюцца так-жа ў дачыненьню да сталых i старых.

ТАЙКА Тайка i - зьменшаная - таечка служыць прыяцельскiм ветлым зваротам памiж жанчын у Магiлеўшчыне i Чарнiгаўшчыне. Як харошы i чыста арыгiнальны зварот крывiцкi, ён заслугуе на ўдзяржаньне i пашырэньне.

СЯБРА, СЯБРОЎКА I ТАВАРЫШ, ТАВАРЫШКА Сябра ў дачыненьню да мужчыны i сяброўка ў дачыненьню да жанчыны абазначаюць супольнiка (м. "соучастник") або супольнiцу i "колегу". Гэтак, сябрамi або сяброўкамi будуць тыя, што маюць супольную цi - накш - сябраную маемасьць. Таксама сябры, сяброўкi будуць вучаньнiкi або вучыцялi тае самае школы ды людзi належачыя да таго-ж таварыства, наагул арганiзацыi, асаблiва палiтычнае партыi. У шыршым значаньню ўсi Крывiчане - сябры мiжсобску, бо маюць адну супольную iдэю - адраджэньне свайго народу. Можна быць асабiстым працiўнiкам, на'т непрыяцелем, але адначасна быць сябрам, сяброўкаю, калi маеш супольную маемасьць або супольную iдэю, але адно тыя будуць таварышамi, таварышкамi, што ў блiзкiх асабiстых дачыненьнях прыязных. Можна сказаць, што таварышам або таварышкаю ёсьць той наш прыяцель або прыяцелка, што, будучы з намi балей-меней аднаго веку, з намi разам, або блiзка жывуць, часта сустракаюцца, бываюць у тых самых мясцох - адным словам таварыства абазначае суб'ектыўныя асабiстыя дачыненьнi, а тым часам сябраўство абазначае дачыненьнi об'ектыўныя.

НЯМА ВЕТЛЫХ ЗВАРОТАЎ ПА БАЦЬКУ Ветлых зваротаў па бацьку ("по имени и отчеству") ў Крывiчоў няма i нiколi ня было. Былi калiсь назовы сыноў на -iч, -евiч, -овiч. (Iльлiнiч, Хадасевiч, Пятровiч), але яны ня былi ветлымi зваротамi, а ўжывалiся дзеля блiжшага азначаньня. Аднак пазьней гэтыя назовы сталiся прозьвiшчамi, замерлi, перастаючы адначасна ўжывацца ў сваёй ранейшай ролi. Замест iх паўсталi iншыя назовы па бацьку, што ёсьцека дагэтуль, але яны так сама ня ёсьць ветлымi зваротамi. Цяперашнiя назовы па бацьку ў мужчын маюць звычайна суфiкс - онак (-ёнак) або анок (-янок), - анка (-янка) i - ышка, - iшка. Прыкладам, Васiль Мiхневiч мае сына Пётру i дачку Ганну, дык дзецi ягоныя дзеля блiжшага азначаньня (у судзе i iнш.) запiшуць гэтак: Пётра Васiлёнак Мiхневiч (а калi гэта дзяцюк i чалавек несамастойны, дык Пётра Васiлёнак Мiхневiчык, Мiхнеўчык), а дачку ды яшчэ незамужнюю: Ганна Васiлянка Мiхневiчанка або Ганна Васiлiшка Мiхневiчышка. А калi-б Ганна была замужам, дапусьцiм, за Апанасовiчам, дык запiшуць гэтак: Ганна Васiлянка (або Васiлiшка) Апанасовiчыха. Прыметы на -оў, -еў i -iн, -ын (Петра Васiлёў, Ганна Васiлёва, Пётра Хвядосiн, Ганна Хвядосiна) ня ё нават назовамi па бацьку, але паказуюць прыналежнасьць, яны прыналежныя прыметнiкi, бо i парсюк Васiлёў i сьвiньня Васiлёва, Хвядосiна.

АДРЫСАВАНЬНI Адрысуючы камусь лiст, звычайна пiшам: Спадару такому i такому (прыкладам Паўлу Вайнiловiчу); Спадарынi такой i такой (прыкладам Алiмпе Вайнiловiчысе). Часта ўжываюцца такжа гэткiя адрысаваньнi: Паважанаму (Паважанай), Вельмi Паважанаму (-ай), Глыбака, Шчыра Паважанаму (-ай) Спадару (або Спадарынi). Вялiкая пашана выказуецца ў гэткiм адрысаваньнi: Яго Мiласьцi Спадару (такому i такому), Яе Мiласьцi Спадарынi (такой i такой). Адрысуюць такжа: Сябру (Сяброўцы), Паважанаму Сябру (Сяброўцы), Паважанаму (-ай) Спадару Сябру (Спадарынi Сяброўцы). Усi вышменаваныя хормы адрысаваньня ўжываюцца ў залежнасьцi ад нашых дачыненьняў да таго, каму пiшам. Таксама, залежна ад нашых дачыненьняў да таго,. каму пiшам, мы зьвернемся да яго на пачатку лiсту з гэт'кiмi словамi. Паважанаму (-ай), Вельмi Паважанаму (-ай), Глыбака, Шчыра Паважанаму (-ай) Спадару (Спадарынi); Дарагому (-ой), Даражэнькаму (-ай), Дрыжонаму (-най), Любаму (-ай) Сябру, Сяброўцы (або зь iмям - Мiхалу, Мiхне, Ганьне, Ганусi i пад.). Заслугуюць на ўзнаўленьне ўжываныя ў старакрывiцкай мове звароты, выказуючыя пашану, такiя, як Дабрародныя i пачэсьлiвыя нашы мiлыя суседзi. Лiст полацкi з 1468 г. (Stang: Urkundensprache der Stadt Polock 73).

V. ТОЕ-СЁЕ З СЫНТАКСУ

УЖЫВАНЬНЕ ДЗЕЯПРЫСЛОЎЯЎ I ДЗЕЯПРЫМЕТНIКАЎ Дзеяпрыслоўi абазначаюць спосаб або час i не скланяюцца, а дзеяпрыметнiкi скланяюцца як прыметнiкi. У мове крывiцкай ёсьць дзеяпрыслоўi цяперашняга часу на -учы (-ючы), -ачы (-ячы) i мiнулага часу на -шы i -ўшы. Прыклады: Кажучы гэта ён махаў рукою, Мыючыся пырскаў вадою, Чытаўшы ён задумляўся, Прачытаўшы зачынiў кнiгу. Дзеяпрыметнiкi ў мове крывiцкай ёсьць гэт'кiя: 1) Пасыўныя дзеяпрыметнiкi мiнулага часу на -ны (чытаны, казаны) i -ты (мыты, бiты) - у поўнай меры ўжываюцца. Прыклады з Стт.: Статут... на соймiках паветавых, на то абраных, папраўлены, 7; Пасланца, за лiсты нашымi... да... каго пасланага, забiў 88-15; На сойме элекцыi нашае пад Варшаваю прагляданы, 7; Тот монштук або вудзiла... вынайдзена, 15-15; права сьпiсаныя маем, 17-1; маець быцi у вязеньню задзержан да сойму, 71-15; да рамесьнiка ручнiцы ненабiтыя, а лукi неналажоныя прыносiцi вольна, 76-5; урад вiнен будзець то выпаўнiцi... пад прысягаю, на ўрад яго учыненаю, 77-15; тую выслугу сваю, ад нас даную, усю трацiць 84-25; лiстоў запаведных, ку крыўдзе аднае стараны адзержаных, не павiньнi прыймавацi 86-15. З iншых жаролаў: Выглядае, як пабiты сабака, Ар.; Ляжала падзертае хусьце, Ар.; Пералiваецца ўсiмi вясёлкавымi колерамi прамусоленае крысо залапленае адзежы, ЛНЧ 29. Але нямашака ў мове крывiцкай дзеяпрыметнiкаў пасыўных цяперашняга часу на -ем, -ом. Замест iх ужываюцца дзеяпрыметнiкi на -ны, -ты або хорма апiсальная. Прыкладам гэткiя праказаньнi маскоўскiя, як: "Читаемая мною книга интересна, Рассматриваемый вопрос исчерпан" аддаюцца пакрывiцку гэтак: Чытаная мною кнiга цiкавая, Разгляданае пытаньне вычарпана або апiсова: Кнiга, што я чытаю, цiкавая i пад. Колькi прыкладаў: Лiсты маюць быць даваны ў пажытках, столу i скарбу нашага гаспадарскага належачых, Стт. 80-35; пазоў такi выданы маець быцi прыбiван у брам, тм. 74-25; галаўшчына... з iменьня яго маець быцi плачона, тм. 73-25. 2) Дзеяпрыметнiкi на -лы. Зусiм няма такжа ў Крывiчоў дзейных дзеяпрыметнiкаў мiнулага часу на -шы, -ўшы. Замест iх ужываюцца дзейныя дзеяпрыметнiкi мiнулага часу на -лы (шчарнелы), калi яны ў мове ёсьць ад дадзенага дзеяслова, а калi няма, дык перадаецца апiсова пры помачы што або каторы. Прыклады з ЗСД: баяцца змачыць набраклае жыцьцёвым сокам гальлё, 34; Коцiцца пад нагамi стары пасiвелы Дняпро, 35; далёка запалыя вочы iскрылiся чорным агнём, 89; Быў ён чэзлы такi, слабенькi, 109; вырасла шчытнае, роўнае кола застыглых у войстрай цiкавасьцi сялян, 120; Абы толькi пачуў каторы касец iх недалужна завязлае у траве зьвiненьне 140. Нельга пакрывiцку сказаць "набракшае" замест набраклае i пад. Дзеяпрымстнiкам на -лы можа пачынацца прыданае праказаньне: мужчына з драбным вiдам (тварам), аброслым кароткай... бародкай, 70; ён абамлелы ад страху, адмахаваўся ад iх ценькiм сваiм кiёчкам, 82; гэта трупiк сiўкi-варонкi, ужо добра загнiлы, 181. Мноства з ЗСД прыкладаў надрукавана у "Роднай мове", бал. 114-116. З Стт.: I кладзен тот пазоў па аселага на блiжшам iменьню яго, 74-20; прыежджыя i якiм кольвек абычаем прыбылыя людзi тымжа правам маюць быць суджаны, 65-15; есьлi-бы хто з якое прыгоды прыпалае... зьехаў да зямлi якога суседа нашага, 78-20; iменей, па зрадцах... на нас гаспадара прыпалых, мы аддавацi ня маем, 69-30; Шляхцiч, у зарукi папалы, так многа маемасьцi ляжачае i рухомае ня меў, 91-1. З МА.: Эксцэс падчас судоў трыбунальскiх менскiх... сталы, 112, Л. 1620 г.; Выбiцьце з пакойнага дзяржаньня... сенажацей, месту Менскаму належачых... чараз... Дарагастайскага... сталае..., 120, лiст 1629 г. З Сын.: Колькi радасьцi было ў закурэлай iз шчылiнамi-аконцамi хаце, 15. З ЛНЧ.: Сэмафоры мiльгацяць у згусьцелай цеменi ночы, 6; ускiдавалi зьмякчэлае цела, 11; пот цурчэў з спацелых вiдаў, 11; (сьвiньня) рохкала, тыцкаючы лычам у стытнелую алешкавую жардзiну, 12; з-за струхнелае шулы варот высунулася хустка, 13; на палцы кiпець, зьбiты даўно, шчарнелы, 13; ейны загарэлы вiд чырванеў, 20; думаюць аб набалелым, 26; тупа выглядалi выцьвiлыя вочы, 37; шэпчуць перасохлыя вусны, 47. Вялiкае багацьце ў беларускай мове дзеяпрыметнiкаў на -лы. 3) Хормы, як "памыўшыся" i "памыты". Пакрывiцку кажуць я (ты, ён, яна, мы i г. д.) памыты (-ая), пакупаны, адзеты, апранены, паголены, пастрыжаны, апараны i г. д., толькi тады, калi хтось каго памыў, пакупаў i г. д., а калi сам хтось памыўся, адзеўся i г. д., дык кажацца я (ты, ён i г. д.) памыўшыся, пакупаўшыся, адзеўшыся, апрануўшыся, пагалiўшыся, пастрыгшыся i г. д. Гэтак, калi дзiцё хтось памыў, пакупаў, апрануў, дык яно будзе памытае, пакупанае, апраненае i г. д. А калi дзiцё само памылася, пакупалася i г. д., дык яно будзе памыўшыся, пакупаўшыся, апрануўшыся i г. д. Прыклады: Гаспадыня была агледзiўшыся (але дзецi агледжаны), дзiцё лазiла запэцкаўшыся (але акно запэцканае), ногi былi зьмерзшы. Менаваныя хормы на -шыся нязьменныя, нясклонныя, значыцца зьяўляюцца дзейнымi дзеяпрыслоўямi мiнулага часу. Як таковых, ужываньне iх у мове крывiцкай у прыведзеным прыпадку зьяўляецца вельмi на месцу, бо-ж яны паказуюць мiнулую дзейнасць актыўную.

ДА ЎЖЫВАНЬНЯ СТУПЕНЯЎ ПРЫРАЎНАНЬНЯ Кажацца: мой конь лепшы за твайго, у месьце дамы вышшыя, увясну трава зелянейшая, гэтая дарога роўная, гэная раўнейшая, а гасьцiнец найраўнейшы, а ня "мой конь ляпей за твайго..., вышэй" i г. д., значыцца пры прыраўнаньнях ужываецца вышшая ступеня прыметнiка, а ня прыслоўя, як памаскоўску. У мове крывiцкай вышшая ступеня нiколi ня ўжываецца ў значаньню найвышшай, значыцца нельга, прыкладам, сказаць "Гэта простшы спосаб разьвязаньня пытаньня", "ён лепшы чалавек" у значаньню "найпростшы, найлепшы". Такiя праказаньнi маскоўскiя, як: Ближайшая деревня от города 50 км.; Прямая линия есть кратчайшее расстояние между двумя точками; Через микроскоп видны мельчайшие существа и под., у каторых найвышшая мера выказуецца пры помачы вышшай (а не найвышшай) ступенi, перадаюцца ў мове беларускай пры помачы ступенi найвышшай, значыцца гэтак: Найблiжшае сяло ад места 50 км.; Простая лiнiя ёсць найкаротшая расстайнасьць мiж двух пунктаў; Пераз мiкраскоп вiдаць найдрабнейшыя стварэньнi. Найвышшая ступеня нiколi ня творыцца пры помачы займя "самы", але пры помачы най- (часамi на-). Прыклады: Гэты сын наймалодшы (а ня "самы малады"), iгруша найсакаўнейшая (а ня "самая сакаўная"), дачка найлепшая або налепшая (а ня "самая добрая" i ня "самая лепшая").

ВЫКАЗАНЬНЕ ПРЫНАЛЕЖНАСЦI У мове беларускай прыналежнасьць выказуецца ня родным склонам прадметнiка, але прыналежным прыметнiкам, значыцца, ня кажацца, прыкладам, "Шапка Пятруся, хустка Ганны, Мiхась Антона, творы Багдановiча" i г. д., але шапка Пятрусёва, хустка Ганьнiна, Мiхась Антонаў, творы Багдановiчавы i г. д. Колькi прыкладаў: iз Стт.: не справуеце суду чалавечага, але суд Божы, 1; Няхай будзець у вас страх Гасподзень заўжды, тм.; за задзяржаньне лiстоў ваяводзiных, старасьцiных... шэсьць рублёў грошай, 87-25. З рам. "Сын": свае пяшчоты матчыны яна магла выказаваць найляпей толькi ў пацалунках, 7; Ен не забыўся сьлёзау матчыных, 9; верх застаўся Iгнасёў, 10; загагокалi гусакамi сябры Паўлюковы, 10; голас Любiн - цiхi i чысты, 11; а што ў скрынях ды кублох жончыных, толькi дагадавацца хiба трэба было, 13; Захлупiла ў грудзёх Агапiных, 20; Андрэй, сусед Агапiн, ня меў аднолькавых думак з усiмi. З ЗСД: гаркая усьмешка Макрынiна, 43; Адзiн голас быў бацькаў, 115; Смачны мёд шчамялiны, 140; Дзiўныя сталi вочы Андрэевы, 151. З ЛНЧ.: Усё багацьце Напрэева, 22; вялiкi дружака Яўхiмаў, 34; Ты вось служка Хрыстова, 44; перавязаны палец Хвядосаў, 49. Але двух прыналежных прыметнiкаў побач ня бывае, замест iх ставiцца родны склон прадметнiка (родны прыналежнасьцi), прыкл.: творы Максiма Багдановiча, мова Лява Сапегi (а не Багдановiчавы, Сапегава). Як бачым з прыведзеных прыкладаў, прыналежныя прыметнiкi ставяцца па прадметнiку. Калi аднак прыналежнасьць у прыналежным прыметнiку вывятрыўшыся, не адчуваецца, дык тады звычайна прыналежны прыметнiк ставiцца перад прадметнiкам. Прыклады: Кабыляе малако сытнае; Прадаў конскую шэрсьць. З вывятраньнем маем дачыненьне i тады, калi ў гутарцы не бяруць увагi на прыналежнасьць, але падчыркаваюць, што iншае, прыкл.: Узварушылi яго Макрынiны сьлёзы, ЗСД. 73. Таксама замест роднага склону прыналежнасьцi займёнаў (на пытаньне чый? чыя? чыё?) яго, яе, iх ужываюцца у мове беларускай займёны прыналежныя - ягоны, ейны, iхны. Прыклады: Вiнцуль быў сын ягоны, сын ейны ўжо дзяцюк, дзецi iхныя ўсе здольныя. I тутка таксама, калi прыналежнасьць займенi аслабленая, дык яно можа стаяць перад прадметнiкам.

VI. УЖЫВАНЬНЕ НЕКАТОРЬIХ СЛОЎНЫХ ГРУПАЎ

АБЕД I ПАЛУДЗЕНЬ "Абед" i "палудзень" розьняцца мiжсобку ня якасьцяй i колькасьцяй ежы, але парою. Калi ад 8-9 гадз., дык гэта абед, а калi ад 12-14, дык палудзень. Апрача таго палудзень, паўдзён, або паўдня абазначаюць час (каля 12-ёх гадзiнаў удзень) i месца на зямной апуццы (кулi).

АДКЛАД I АДВАЛОКА Адклад, адкладаць, адкладаньне, адлажыць ужываюцца тады, калi пераносiцца на пазьнейшы час вызначаны тэрмiн спаўненьня чагось. Прыкладам, суд вызначаны быў на двананцатага чырвiня, а яго адлажылi на 10-га лiпня; вясельле вызначана было на мясаед, а яго адлажылi на вясну; канцэрт меў быць у ваўторак, а яго адлажылi на сыботу. Адклад = м. отсрочка, отлагательство; адкладаць = отлагать; адлажыць = отсрочить. Прыклад: Адклад ня iдзе ў лад. Аш.; Нсл. 374. Адвалока, адвалакаць, правалакаць ужываюцца, калi нiякi тэрмiн не нарушаецца, бо яго яшчэ ня было, але адвалакаецца ( = м. ится, замедляется) вызначаньне самога тэрмiну спаўненьня чагось цi проста спаўненьне чагось адвалакаецца. Адвалока = м. промедление, п. zwłoka; адвалакаць, правалакаць = м. медлить, замедлять, п. zwlekać; адвалаканьне - медление, замедление - zwlekanie; неадвалочны - немедленный, natychmiastowy. Прыклады з Стт.: галаўшчына... маець быцi плачона i адправена*) [*) Слова паходзiць ад "права" i значыць споўнiць "рассудак" ("решение") суду, зрабiць экзэкуцыю.] без адвалокi, 73-25; Справядлiвасьць неадвалочную назаўтрае-ж, а надалей трэцяга дня маем удзелацi, 73-5; Справядлiвасьцi неадвалочнае паступкам права даводзiцi сабе маюць, 91-25, будзем павiньнi кажнаму з падданых нашых каму-бы шло а чэсьць, неадвалочную справядлiвасьць учынiцi на першым сойме вялiкам бяз усякае адвалокi, 93-27. Ваявода маець справядлiвасьць чынiцi i адправу (экзэкуцыю) на вiннам, не правалакаючы, 105-34.

АСТАЦЦА, АСТАЛЫ I ЗАСТАЦЦА, ЗАСТАЛЫ; ЗАСЬПЕЦЬ 1. Астацца, аставацца можна ад каго. Калi, прыкладам, iдуць i адзiн цi колькi не пасьпяваюць зыйсьцiся з iншымi, дык яны астаюцца, асталiся, г. зн., што яны iдуць крышку цi шмат ззаду за iншымi, пярэднiмi, а ня роўна з усiмi. Можна аставацца, астацца ў рабоце - жнучы, косячы, вучаньнiк можа астацца ў вучэньнi. Можна астацца культурна. Менаванаму дзеяслову адказуе м. "отстать", п. pozostać (z tylu od kogo). I па-беларуску кажацца адстаць, але ў накшым значаньнi: можа адстаць тынк, папера ад сьцяны i пад. Разгляданы дзеяслоў агульна пашырыўшыся, запiсаны мiж iншага ў Аш., Вал., ужывае яго таксама ЗСД, прк.: Халiма... быццам хацеў уцячы ад Лясьнiцкага, або падражнiцца, прымусiць прабегчы трушком, каб не астацца, 20. Дзеяпрыметнiк ад "астацца" - асталы = отсталый, pozostały y tylu (od kogo) ўжываецца мiж iншага ў "Аль кiтабе", прк.: Заўсёды намаз *) [*) Слова арабскае, значыць "малiтва".] iз азанам **) [**) Азан, слово араб. = клiканьне на малiтву.] кланяцiся трэба, хоць-бы асталыя намазы. 88 б. 4. Асталасьць - отсталость, zacofanie. Асталец - реакционер, zacofaniec. 2. Застацца, заставацца можна дзе. Застацца, заставацца дома, у лесе, загранiцай ( = м. остаться, п. pozostać). Прыклады: бяз хлеба застанемся, ЛНЧ. 21; усё, што засталося ад уцякацтва, ЛНЧ. 22; Колькi там мукi мне засталося, ЛНЧ 33; У дзьвёх з Любаю засталася Агапа, Сын 21. Сэрца чарсьцьвела... толькi адно пачуцьцё i засталося ў iм - матчынае каханьне, Сын 23. Застаяцеся вы? - застаямося, Куляшоў: У зял. дуброве, 38. Дзеяпрыметнiк ад "застацца" - засталы = оставшийся, остальной, pozostały. Прыкл.: для ўсякiх межы патомкi засталымi розьнiц. Запiс 1563 г. (Пташицкiй: Князья Пузыны, 60); Што-бы меў на сту падводах да места нашага галоўнага емiньг, ад выхаваньня яго засталае, для продажы паслацi, то можа... вадзяным пуцём... адправiцi, Стт. 98; жане яго за ўсяе маемасьцi, па нём засталае, маець быцi выдзелена трэйцяя часьць, Стт. 299-20. Тое-ж значаньне мае прадметнiк засталец. Гэтак, калi часьць жывёлы рэжуць на мяса, дык на тых, што застаюцца жывымi, кажуць засталцы. I зычэньне пры гэтым ёсьцека: "Пасi, Божа, засталцы!" (Шэйн). У некаторых гаворках мовы народнай "астацца, асталы" i г. д. ужываецца ў вабодвых прыведзеных значаньнях, у iншых, наадварот, "застацца, засталы" i г. д. (значыцца з з на пачатку) мае абодва значаньнi. Адцемiм, што м. "отстань!" адказуе белр. "адчапiся!", або "адкасьнiся!". Зацемiм яшчэ, што "астатнi" ня можна ўжываць у значаньнi "засталы" ( = м. остальной), анi ў якiм iншым значаньнi, бо "астатнi" полёнiзм i паўднёва-усходнi провiнцыялiзм беларускi, дзе = "апошнi". Засьпець, засьпяваць. У значаньнi м. "застать", п. zastać ёсьць беларускае засьпець, засьпяваць. Прыклады: Трэба сьпяшацца, каб засьпець яго дома, Сьп., Н. Рудня Вял.; Клюшчаны Сьв. Я засьпела сяброўку дома. Постаўе; Воўкаўшчына ля Глыбокага. З ЗСД.: Ён засьпеў яе дома, i яна нават узрадавалася, што ён прыйшоў, 216; Ён ведаў, што можа яе не засьпець, што можа прыйсьцi ў няўдалы час, 215; Нешта раз Лясьнiцкi засьпеў яе асаблiва устрывожаную, 236; Л. Iзноў зайшоўся да Нiны i на сваё вялiкае дзiва засьпеў там Андрэя, 319; у пачатку восенi вярнуўся Л. у места, ён засьпеў там надзвычайна нэрвовы, мятушлiвы настрой, 349; Л. часта засьпяваў яго тупа застыглага, 317.

ВЯЛIКI, ВЯЛIЗНЫ, ВЯЛIЗАРНЫ, ВЯЛIЗМАННЫ, ВЯЛIЗА, ВЕЛIЧЫНЯ, УВЕЛЬКI, ВЕЛIЧ, УЗЬВЯЛIЧАЦЬ, ВЯЛIЧНЫ 1. м. "большой" i "великий" адказуе ў мове беларускай адно - вялiкi; кажацца вялiкi камень, вялiкi конь i Ўсяслаў Вялiкi, Вiтаўт Вялiкi i пад. Але ў ступенях прыраўнаньня ёсьць ужо дзьве хормы - большы, найбольшы, што адказуе м. "большой, самый большой" i вялiкшы, найвялiкшы, адказуючыя м. "величайший". Прк.: "величайшее произведение искусства" - найвялiкшы твор мастацкi. Кажацца заўсёды вялiкi дождж, вялiкi град, вялiкi сьнег, вялiкая мяцелiца, вялiкi вiхор, вялiкi вецер, вялiкая сьцюжа, вялiкi мароз, вялiкая гарачыня (а ня "сiльны дождж" i г. д.), таксама кажацца вялiкае аканьне. Кажацца такжа вялiкае пачуцьцё, вялiкае даймо, вялiкая любоў, вялiкi боль ( = м. "сильное чувство, впечатление, сильная любовь, боль"). Гэтак ня толькi ў цяперашняй, але i ў мове даўнейшай. Прыклады: Дождж вялiкi iшоў. Аль кiтаб 80 а 11; ангелы плакалi голасам вялiкiм. тм. 95 а 4. Слова "сiльны" ў беларускай мове цяпер нямашака, хоць аднакарэнныя з iм сiла, сiлком ( = м. насильно п. gwałtem), асiлак ( = м. богатырь, п. herkules, potentat fizyczny), дужасiл ( = м. силач, п. siłacz, atleta), сiлкавацца ( = "подкрепляться пищею") i некаторыя iншыя ёсьцека. М. "сильный" у фiзычным значаньнi адказуе беларускае дужы (дужы чалавек, дужы конь, вол). М. "крупный" адказуе ў беларускай мове буйны (нацiск на ы), а крупны (нацiск на ы) пабеларуску значыць "маючы крупы - трыхiну" (крупны кабан, парсюк). "Буйны" ў мове беларускай мае толькi конкрэтнае, фiзычнае значаньне (буйныя зерняты, буйны боб, гарох, буйны дождж, град), а значаньня пераноснага ня мае (м. "крупный цэнтр" = блр. вялiкi цэнтр). 2. Вялiзны адказуе м. "огромный", п. ogromny. 3. Вялiзарны - м. "громадный", п. ogromny, obszerny. Вялiзарнасьць - громадность, ogrom, obszerność. 4. Вялiзманны - грандиозный, исполинский, гигантский, olbrzymi. У гэтым значаньнi падае яго М. Гарэцкi ў сваiм слоўнiку (б 51) ды ў творах, ужываюць яго i iншыя пiсьменьнiкi, прыкл. Дубоўка ("у змроку здавалiся з клёну лiсты вялiзманным войскам кажанным", "Трысьце"; "Жыцьцё маё - цi васiлёк цi рожа, вялiзманная краска дыядэмай", ("Наля"). 5. Вялiза адказуе м. "громадина", "великан" (А. Гарун - "узрос на ёй вялiзаў-хвой, туману з мглой прытулак, лес стары" - "Матчын дар" - верш "Навокал"), а ў дачыненьнi да чалавека значыць яшчэ i "верзила" (хоць з меншым адценьнем грэблiвасьцi). Ад яго ёсьць i павялiчальнае "вялiзiшча" (сустракаецца ў казках). М. "великан" адказуе у нас яшчэ волат. Звычайна "волат" значыць "исполин", "гигант", olbrzym. 6. Велiчыня (нацiск на ня) - величина, wielkość. 7. Увелькi, прк. Сабака увелькi з ваўка, адказуе м. "величиною". Прыслоўе "увелькi" запiсана ў Iмсь. Гарэцкiм; яно такое сваей хормаю, як увышкi, углыбкi, удаўжкi, ушыркi ( = м. "высотою, глубиною, длиною, шириною"). 8. Велiч - м. величие, wielkość,wspaniałość, majestat (i ˘ беларускай мове ёсьць позычка з мовы лац. майстат (Аль кiтаб), таго-ж значаньня, што "велiч". 9. Узьвялiчаць, ск. узьвялiчыць (Аш.) - величать, п, sławić. 10. Вялiчны (Аш.; Л.) - тягостный, uciążliwy. Быць вялiчным каму = "быть в тягость", тяготить. Слова кажацца ў дачыненьнi да людзёў. Я яму вялiчны - "я ему в тягость", "он мною тяготится", jestem dla niego uciążliwym. 11. Можна тут зацемiць, што ад вышшай ступенi "большы" паўстаў абстрактны прадметнiк бальшыня - большинство, większość (˙к ад "меншы" - мяншыня = меньшинство, mniejszość).

ГАСПАДАР, -ЫНЯ, -ЫЧНА, -КА, -СТВА, ГАСПАДЫНЯ; СПАДАР, -ЬIНЯ, -ЫЧНА; ГАСПОДА, ГАСПОДНIК, ПАДГАСПОДНIК; КУТНIК Гаспадар з gostь-pod-arь - слова складанае з двух словаў - госьць, каторае значыла спачатку "чужнiк", а потым "купец", аж пакуль не адзяржала цяперашняга свайго значаньня, i -под-, ар- суфiкс. Другая карэнная сучастка -под- захавалася ў некаторых iншых мовах арыйскiх (санскрыцкай i iнш.) i абазначае заўсёды iстоту вышшую, Бога. Словы з разгляданым складаным каранём ёсьць ува усiх мовах славянскiх, адно розьняцца суфiксамi ды значаньнямi. Гэтак, маем царкоўна-славянскае "Господь", м. "господин", п. gospodarz, чэс. hospodarz. Менаваныя словы ў мове праславянскай абазначалi ўраднiка, маючага нагляд над "гасьцьмi" (купцамi), гандлем, а пасьлей прынялi накшыя значаньнi, але заўсёды "пан", "гаспадар" i падобныя. У стара-крывiцкай мове*) [*) У яе старшай парЫ.] слова "гаспадар" прыняло значаньне: 1) Гаспадара на сваей гаспадарцы, 2) валадара (князя, караля, цэсара, цяпер-бы значыла яшчэ прэзыдэнта), 3) "пана", "джэнтльмэна", г. зн. чалавека, да каторага зварочавалiсн з пашанаю, 4) "Пана" альбо "Госпада" ў дачыненьнi да Бога. Менаваныя значаньнi ад слова "гаспадар" былi зусiм прыродныя. Зьвернем увагу, што 1, 3 i 4 значаньне ад таго-ж караня ёсьць i ў iншых мовах славянскiх. Першае значаньне маем у мове польскай i чэскай, трэйцяе - у мове сэрбскай i баўгарскай ("господь") i м. ("господин"), чацьвертае значаньне ("Господь") маем у мове царкоўна-славянскай. Першае значаньне слова "гаспадар" ведама ў працягу ўсяе гiсторыi крывiцкае мовы i захавалася ў поўнай сiле дагэтуль. Гэтаму значаньню слова "гаспадар" адказуе прадметнiк ж. р. гаспадыня. Гаспадар гаспадарыць, а гаспадыня гаспадынiчыць (Нсл. 120) або гаспадынiць (Мл.) на сваей гаспадарцы ( = м. хозяйстве). Гаспадарлiвы - м. хозяйственный, п. gospodarny; гаспадарлiва - хозяйственно, gospodarnie; гаспадарлiвасьць - хозяйственность, gospodarność. Прыметнiк "гаспадарскi", калi датычыць гаспадара, дык значыць тое самае, што гаспадароў (м. "хозяйский" "государев"), а калi да гаспадаркi, дык = м. хозяйственный, п. gospodarczy. Другое значаньне ("валадар") слова "гаспадар", ж. р. "гаспадарыня" было да канца беларускай гаспадарствавасьцi, тысячы прыкладаў на гэтае значаньне знаходзiм у даўнейшай лiтаратуры беларускай i ўрадовых актах. Прыклад: Яго Мiласьць Гаспадар Вялiкi Князь Аляксандра. Гаспадар альбо гаспадарыня стаялi на чале гаспадарства ("государства"). Прыметнiк ад "гаспадарства" будзе гаспадарствавы - государственный, państwowy; ад гэтага прыметнiка будзе прадметнiк гаспадарствавасьць - государственность, państwowość. Гаспадарстваваць, -ую - царствовать, panować. Дачка гаспадарова звалася гаспадарычна, Аль кiтаб, транск. Вольскiм ("Узвышша" з 1927 г. № 4, 140). У трэйцiм i чацьвертым значаньнi ("пан", "Пан", "Господь") слова "гаспадар" мусiла вымаўляцца борзда, што было прычынаю адпаду пачатнага га: Спадар, спадарыня, спадарычна, спадарства. Прыклады глянь вышэй у "Ветлыя звароты". М. "государь, государыня, государство" i пад. вымаўляюцца ў народнай мове маскоўскай з h на пачатку. Дзеля таго А. Шахматаў (Введение, бал. 87) думае, што гэтыя словы маскоўскiя былi пераняты з украiнскае мовы. Тым часам сама украiнская мова ня знае слова "гаспадар" i пад. у значаньню "валадар" i iнш. Менаваныя словы мусiлi зайсьцi ў маскоўскую мову з мовы беларускае, з тых яе гутаркаў, дзе о па альбо перад вусьнянымi зыкамi пераходзе у у. Значыцца, "гаспадар" дало "гаспудар", а з выпадам п "государь" на расейскiм грунце. Таксама беларускiя "спадар, спадарыня" былi перанятыя ў маскоўскую мову як "сударь, сударыня". Дык-жэ дзеля таго ў маскоўскай мове ё два аднакарэнныя словы з аднолькавым значаньнем - "господин" i "сударь", - што апошняе у хорме "спудар" было перанята з беларускае мовы i потым зьменена. Гаспода - квартира, п. mieszkanie ужываецца, як у старой беларускай мове лiтаратурнай, так i ў цяперашняй народнай. Хто наймае гасподу, хто жыве на гасподзе, той гасподнiк, ж. гасподнiца - квартирант, -ка квартиронаниматель, -ница, жилец, жилица, lokator, -ka. Калi колькi наймаюць разам адну гасподу, дык яны будуць сугасподнiкi, ж. сугасподнiцы - соквартиранты, współlîkatorzy. Хто наймае у гасподнiка пакой цi наагул часьць гасподы, будзе падгасподнiк, ж. р. падгасподнiца - субквартирант, -ка, sublokator, -ka. Хто i пакою не наймае, а жыве ў вадным пакою з гасподнiкамi альбо собсьнiкамi дому, той - кутнiк, ж. р. кутнiца. Словы гаспода, гасподнiк, гасподнiца, кутнiк, кутнiца запiсаны ў Ар.; ёсьць яны ў Ск. i iнш. ды ў старой мове. Прыклады: А есьлi хто каго ў месьце, на вулiцы або ў гасподзе стрэльбаю ранiць, тот маець... Стт. 75 - 20; у том дому... часу адправаваньня у Менску рокаў земскiх... нiкому з ураду жадная гаспода давана быцi ня маець. Л. 1592 г. (МА. 66).

ГЭТЫ, ГЭНЫ, ТОЙ; ГЭТ'КI, ГЭН'КI, ТАКI; ГЭТАК, ГЭНАК, ТАК; ГЭТТА, ГЭНАМ, ТУТ, ТАМ; ГЭТУЛЬКI, ГЭНУЛЬКI, ТОЛЬКI; АДГЭТУЛЬ, АДГЭНУЛЬ, АДТУЛЬ, АБО СТУЛЬ; ДАГЭТУЛЬ, ДАГЭНУЛЬ, ДАТУЛЬ З прыведзеных словаў тыя, што маюць у васнове гэт- (гэты, гэт'кi, дагэтуль i iнш.) ужываюцца ў дачыненьнi да таго, што блiзка у прасторы або ў часе. Тыя, што маюць у васнове частку гэн- (гэны, гэн'кi, гэнак i г. д.) - у дачыненьнi да таго, што ў прасторы або ў часе далека або прынамся далей процi першых. А ўсе iншыя (той, такi, так i iнш. пад.) - калi выразна не паказуецца, але кажацца агульна. Прыклады: Мы сядзiмо ля гэтага стала, а яны ля гэнага. Хто мяняе, у таго хамут гуляе. Гэткiя нашыя дзецi. За гэн'кi дом iз гнiльля дзёр ты грош апошнi. "Жалейка". Якi целеш, такi клiн, якi бацька, такi сын; Л. Хто пад'еў ракоў - такоў; хто ня еў ракоў - такоў. Войш. Я пiшу гэтак, а ня гэнак. Скажаш слова гэтак, дык ён перайначыць, каб гэнак сказаў, скажаш гэнак, дык iзноў блага. Войш. Пiшам так, як нам загадалi. Мы пiсалi гэтта, а ён чытаў гэнам. Там добра, дзе нас няма. Я гэтулькi скасiў, а наш сусед гэнулькi. Заплацiў за каня толькi, колькi прасiлi (колькi сцанавалiся). Адгэтуль (прыкладам, дзе мы стаiмо) начынаецца нашая сенажаць i цягнецца ажно вун дагэнуль. Адгэтуль (ад гэтае часiны) будзем накш рабiць. Адгэтуль пачынаецца наш лес i цягнецца дагэнуль. Адгэнуль (прыкладам,. ад гэнае зрады) пачалося ў нас лiха. Касiлi датуль, дакуль скасiць згадзiлiся. Датуль было ў нас добра, пакуль мы жылi сваiм жыцьцём. Стуль прыехалi, скуль выехалi. Гэтак паказаныя займеньнiкi i прыслоўi ўжываюцца па ўсёй Беларусi - зь вельмi малымi мясцовымi выняткамi, асаблiва на узьмежжах. Запiсаныя яны, мiж iншага, у пав. Вал., Мл., Вял., Аш., Iг., Барн., Мен. Яшчэ колькi прыкладаў з мастацкае лiтаратуры беларускае: Усяго пакрысе знойдзеце вы гэтта, Пры сасе, пры касе забрана за лета. ("Шляхам жыцьця"). Гэнам граюць, гэтта скокi - Вырабляюць узяўшысь у бокi. (А. Гарун: Матчын дар "Канец Паўлючонка"). М. "до сих пор" адказуе бел. дагэтуль, прк. Ёсьць у мяне хацiнка дагэтуль неабжытая нiкiм. Куляшоў: У зял. дуброве, 50. Гэткi i гэнкi ў некаторых мясцовасьцях народнае мовы ўжываюцца з захаваньнем гэтакi, гэнакi). Побач iз гэтта кажацца тут, але ў больш агульным сэнсе. Але ў сувязi з гэнам ня можна сказаць, тут, а трэба сказаць гэтта. Замiж i побач з гэтта, бывае, кажацца гэзьдзе i восьдзе, але, сказаўшы iх, ня выпадае ўжыць гэнам, а, пры патрэбе, кажацца гэндзе, вундзе, вунака. Ад дагэтуль i дагэнуль утварылiся прыметнiкi дагэтулешнi i дагэнулешнi з значаньнем, адпаведным прыслоўям, з якiх яны паўсталi. Словам "той" i "такi" працiстаўляецца такжа "сёй" i "такi-сякi", але ў сучаснай мове гэтыя словы ўжываюцца адно парамi, даючы разам адценьне неазначанасьцi (падобна да маскоўскае часьцiнкi "кой", "кое"), прк. сёй-той гавора ( = м. кое-кто говорит), сёе-тое возьмем з сабою, сякiя-такiя рэчы ("кое-какие вещи"). Таксама i сяк-так ( = м. "кое-как"), сям-там ("кое-где"), сяды-тады ("кое-когда").

ГРАМАДА, ГРАМАДЗТВА, ГРАМАДЗЯНСТВА, ГРАМАДЗКАСЬЦЬ, ГРАМАДЗЯНСКАСЬЦЬ, ГРАМАДЗЕЙСКАСЬЦЬ 1. Слова "грамада" перадае паймо, абазначанае па-маскоўску словам "мир", або "община". Як апошняе слова, яно абазначае просты збор раўнапраўных i самастойных асобаў у iхным сужыцьцю. 2. Наватвор "грамадзтва", што ня дужа даўно зьявiўся ў нашай мове, выяўляе ўжо вышшую, у прыраўнаньню з "грамада", ступеню зборнасьцi (што выказуецца суфiксам -ства, падобна, як мяшчанства, вучыцелства i iнш.). Грамадзтва адказуе м. "общество", п. społeczeńśtwo, ogół, publiczność. 3. Слова "грамадзянства" выводнае не ад "грамада" беспасярэдне, але ад "грамадзянiн" ( = м. "гражданин", п. obywatel), а дзеля таго абазначае тое, што м. "гражданство", п. obywatelstwo. Менаваным прадметнiкам будуць адказаваць гэт'кiя прыметнiкi: грамадзкi i, хiба, грамадавы (абодва да "грамада"), адказуюць м. "общинный"; грамадзкi (да "грамадзтва") - м. "общественный", п. społeczny; грамадзянскi (да "грамадзянства") = м. "гражданский", п. obywatelski. Ад прыведзеных прыметнiкаў паўстануць гэткiя абстрактныя прадметнiкi: ад "грамадавы" - грамадавасьць ("общинность"), ад "грамадзкi" - грамадзкасьць ("общественность", п. społeczność), ŕд "грамадзянскi" - грамадзянскасьць ("гражданственность"). У народнай мове здаралася чуць яшчэ адно слова, выводнае ад "грамада" - грамадзейскi ў значаньню м. "общительный", значыцца любячы быць у грамадзе, у таварысьцьве. Яго можна прыняць так-жа ў мову лiтаратурную. Выводнае ад "грамадзейскi" будзе грамадзейскасьць - "общительность". Злучанае грамадаведа адказуе м. "обществоведение" .

ГРАЦЬ, ГУЛЯЦЬ Граць, граньне можа быць толькi на музыцкiм струмэнце (граць на iскрыпцы, цымбалах i г. д.). Гуляць, пагуляць, згуляць маюць гэткiя значаньнi: 1. Нiчога не рабiць, быць не занятым. Хто перабiрае ды часта мяняе, у таго заўсёды хамут гуляе, Марц. Калёсы гуляюць мае, Нсл. 125. 2. Забаўляцца. Дзецi гуляюць, Ар. 3. Гуляць у якую гульню. Гуляць у ляскаўкi. Нсл. 125. Гуляць у яшчура. Ар. Згуляць вясельле, там-жа. 4. Гуляць у карты, Войт.; Нсл. 125. 5. Гуляць у тэатры (драму, камэдыю). 6. Як провiнцыяльнае, значыць "скакаць". Гуляць лявонiху, юрку, кадрылю. Войш. Прадметнiкi: гульня i гулi маюць значаньнi, адказуючыя значаньням вышменаваных дзеясловаў. Пагулянка значыць тое, што 1. м. "развлечением", п. rozrzwka. Ты думаў лазу круцiць, дык гэта так сабе, пагулянка табе, ЛНЧ. 27. Нас клiча адвячорак на пагулянку. Куляшоў - У зялёнай дуброве, 50. 2. м. "перемена" (мiж лекцыяў), п. pauza (мiж лекцыяў). Дзяцей пусьцiлi на пагулянку, Войш.; Ар.

ХУСЬЦЕ, АДЗЕЖА, АДЗЕТАК, ВОПРАТКА, УБОРЫ, ПРЫБОРЫ, РЫЗЬЗЁ Хусьце. Кашуля (або сарочка), нагавiцы, насатка (м. "носовой платок"), ручнiк, абрус або настольнiк, - гэта ўсё хусьце. Да хусьця належыць такжа хусьце пасьцельнае, як посьцiлка, насоў на коўдру i iнш. Замест хусьце можна ўжываць яшчэ хусты, але гэта значыць яшчэ шмат хустаў (хусткаў). Слова "хусты" ў менаваных значаньнях запiсана ў Аш. ля Крэва, "хусьце" памiж iншага кажацца ў Ск. i Вал. Слова порце, пашыранае ў Л., мае тое значаньне, што хусьце. Хусьце, хусты, порце накладаюць i ськiдаюць. Адзежа, Ар, або адзетак, Ар - гэта камiзэлька, кулёк ( = м. куртка), манынарка ( = м. "пиджак"), верхнiя нагавiцы, спаднiца, хуста, блюзка i пад. У Вiцебшчыне замест адзежа кажацца яшчэ адзецьце, Нк. Адзежу, адзетак, адзецьце адзяюць, надзяюць i зьдзяюць. У вадзежу адзяюцца i з адзежы разьдзяюцца. Вопратка або апранiха - гэта паліто, бурнос, сьвiтка, насоў на кажух, хутра i пад. Вопратку або апранiху апранаюць, апратуюць i распранаюць, апранаюцца i распранаюцца. Уборы. Харошая адзежа i вопратка, у каторую ўбiраюцца, iдучы ў госьцi, на вясельле, у царкву, убiраюцца ў сьвята, - гэта уборы (м. "наряды"). У ўборы ўбiраюць, убiраюцца. Прыборы. Харошы пояс, касьнiкi, анталяжы або брыжы ( = м. кружева), пацеркi, брансалеты, вянкi i пад. - прыборы ( = м. украшение, п. ozdoby). Прыборамi прыбiраюць, прыбiраюцца. Прыбор, прыборы бываюць розныя, iмi такжа прыбiраюць хаты i шмат чаго iншага. Хто прыбiрае, той прыбiраньнiк, прыбiраньнiца. А тая, што аглядаецца ў хаце ("делает уборку в избе, в домашнем обиходе", п. sprząta) будзе вогляднiца. Рыза - гэта царкоўны ўбор у сьвятароў усходняга абраду ды ўсялякi кавалак тканiны (як старой, так i новай, як таннай, так i дарагой), каторы ня ёсьць якой-колечы цэласьцю. Прыкл.: Старая кашуля парвалася на рызы, а новай няма за што купiць, Войш. Зб. рызьзё: Пашукай рызьзя якога на полкi, Нсл. 562. Кубел iз розным рызьзём, ЛНЧ 22; Ар. Зьм. рызка, рызачка: Харошую рызку палажыла кума, Нсл. 563. Тонкую наметку дала на рызачку, тм. Адз. рызiна, зьм. рызiнка: Якая была рызiна i тую на гарэлку заставiў, Нсл. 562. Дай хоць рызiнку ей. - Анi рызiнкi ня маю, тм.; Ар. Рызман - м. "тряпка, лоскут", п. gałgan, łachman Ŕр., ЛНЧ 31. Рызьнiк - 1) гандляр, скуплюючы рызьзё. Ар.; Дз. 2) ручнiк з прышытымi на канцы анталяжамi (брыжамi).

ДАЛОЎ, ДАЛАВАХ, ДАЛОЎЕ; ВОНКАХ, ВОНКI, НАВОНКI, ЗВОНКУ; ЗНАДВОРКУ Прыслоўе далоў працiстаўляецца прыслоўю "ўверх". Гэтак, прыкладам, у паверхавым доме можна iсьцi, падыймацца ўверх i можна зьверху спушчацца (зыходзiць, зьбягаць) далоў (м. - "вниз", п. nadoł). З каня далоў - значыць заскочыць з каня. Таксама i ў жыцьцю адныя людзi i народы iдуць наперад, падыймаюцца ўверх, а другiя спушчаюцца далоў, упадаюць. Прыклады: Здыймi далоў iз стала усе, Нсл. 139; Пастаў далоў кадачку, тм.; Гара з плеч далоў, ЛНЧ. 23; Ну! - крыкнуў Калiстрат - i пацягнуў яго далоў за хвост шынэлi, Дзд. 53. Дальшае значаньне слова "далоў" блiзкое да значаньня слова "вон" i адказуе м. "долой". Прыклад: Далоў з майго двара! Нсл. 130; Далоў цара! Далоў камунiстых! Зьменшанае ад далоў ё далоўку. Дзiцё далоўку лезець, Нсл. 139. "Далоў" запiсана у Вал., Вял., Бр., Дз., Iмсь. у Чарнiгаўшчыне (РСБ. 142) i ў Вялiс. (Вел. Куз.). Далавах адказуе на пытаньне дзе? i працiстаўляецца прыслоўю "ўверсе". Гэтак, хто спусьцiцца (зьляцiць, зьбяжыць, зыйдзе) далоў, той будзе далавах. Зьменшанае ад "далавах" ё далоўках, прыкладам - "Далоўках ляжам", Нсл. 139. "Далавах" запiсана ў Бр. i Дз. Iмкненьнi завiсьлi на вольхах, iмкненьнi ляглi далавах, Дуб. Замест "далавах" ёсьць яшчэ "долех", Вал. i "доле", НЗ. (ПН3.29). Далоўе. Усё тое, дзе можна быць "далавах", абазначаецца адным словам "далоўе". Ведама, далоўе бывае рознае - зямля, вада, дно вады, памост i пад. "Далоўе" запiсана у Вял., Дз. i Бр. Вонках ( = м. "вне", п. poza) працiстаўляецца словам "унутры, у сярэдзiне". Гэтак, можна быць у хаце, у месьце, у краю, у гаспадарсьцьве i можна быць вонках (хаты, места, краю, гаспадарства). Прыклады: Вада вонках. Ня дурэй, вонках будзеш. Уступлюся за татку, будуць бiць, Уступлюся за мiлага, вонках быць. (усе тры з Нсл. 66). Вiрны гук вандруе вонках, Дуб. Дзьве людзкiя грамады пачалi i вядуць сьмяротную бойку. Вонках ня станеш ад iх, ЗСД. 304. "Вонках" запiсана яшчэ ў Дз. I ў старой лiтаратуры яно часта ўжываецца, мiж iншага ў Скарыны. Вонкi (ПНЗ. 29) - на двор. Прыклад: Дзецi iрвуцца вонкi. Навонкi ( = м. "наружу", п. nazewnątrz) працiстаўляецца словам "унутр, у сярэдзiну". Гэтак канцы балькi могуць выходзiць навонкi хаты. Можна быць да кагось навонкi добрым, зычлiвым, а ў сэрцу таiць злосьць. Гаспадарства навонкi можа выглядаць моцным, хоць унутры яго точыць рак дэморалiзацыi. Звонку ( = м. "извне", п. poza, zzewnątrz) адказуе на пытаньне скуль? i працiстаўляецца словам "з нутра, iзь сярэдзiны". Прыклады: Звонку дым чхаець у хату. Нсл. 199. У ваднастайнасьць маркоты ўбiваюцца звонку не гарманiчныя... гукi, ДзД. 149. Знадворку. Блiзкое значаньням да "звонку" ё "знадворку", яно мае балей абмежанае, вужшае значаньне. Гэтак, штось можа быць звонку гаспадарства, краю, места, сяла, радзiмы (сям'i), але сьцены будуць iзь сярэдзiны пабяляныя, а знадворку шаляваныя. Крывiцкая хата знадворку выглядае шэрай, але ў сярэдзiне чыста i хораша. "Знадворку" можна казаць толькi там, дзе ё двор, значыцца толькi ў дачыненьню да будынкаў.

ЕМЯ, ЕМIНА, ЕМIННЫ I ЕЖА, ЯДА, НАЕДАК, ЯДОМЫ, ЯДКI; ЖЫР, ЖЫРНЫ; ЗАТАЎКА, ЗАКРАСА Емя i емiна - гэта ўсё тое, з чаго можа быць прыгатавана ежа або яда. Гэтак, змалочанае або зьмеленае збожжа, крупы, выкапаная бульба, сырая гароднiна, сырое мяса i пад., - гэта ўсё емiна ( = м. "пищевые продукты". п. żywność). Прыметнiк ад "емiна" ёсьць емiнны: емiнныя тавары, емiнная крама, магазын, емiнная карта, лiст i пад. Ежа i яда - гэта ўжо емiна прыгатаваная да ядзеньня. Сьпечаны хлеб, вараная або печаная бульба, розная iстрава, блiны, верашчака i да г. п., - гэта усе ежа, або яда. Апрача таго яда яшчэ значыць "працэс едзеньня". Прыклады: Бяром жыта, што на емя, а што на семя" Нсл. 723; Гэта бульба на емя, а гэна на семя, Пархв. Каб ня ежка, не адзежка, дык была-бы грошаў дзежка, Войш. "Емя, емiна, емiнны" запiсаны мiж iншага ля Пархв. Наедак, Буда Вял., мае два значаньнi: 1) ежа наагул, прыкладам, як капаюць бульбу ўвосень, дык часьць прызначаюць на "наедак", а часьць на "пасевак", тм. 2) ежа, каторай можна добра наесьцiся, значыцца, сытная ежа, пркл., бульба - не наедак, сала - во гэта наедак, тм. Едзь - ежа, наедак, Нсл. 723. Не вялiкая з гэтага едзь, тм.; Ну было тут ужо едзi, тм. Ядомы, -ая, -ае, Ар. - гэта тое, што годзiцца на яду (м. "с'едобный", п. jadalny). Гэтак, ё грыбы ядомыя i "сабачыя" (неядомыя, атрутныя). Ядкi, ядкая, ядкое - тое, што ахвотна есца, прыкладам, ядкое сена, ядкiя блiны. Ар. Жырны, -ая, -ае - той цi тая, што есьць з ахвотаю да яды (з апэтытам). Нашыя госьцiкi ня жырныя, мала ядуць, Ар. Жырнымi бываюць як людзi, так i жывёла. Жыркi -ая, -ое тоесамае значыць, што "жырны". Жыр ё тое, чым жывёла можа пажывiцца. Куры пайшлi на жыр, Ар. А белр. тук=м. "жир" п. tłuszcz. Жыраваць, -ую, Ар. - iсьцi на жыр, знаходзiць, шукацi сабе жыру. Затаўка, Ар.; Нсл. 188. - расьцертае i ўкiненае ў гаршчок сала. Затаўкай ежу затаўкаюць, Ар.; Нсл. 188. Прыклады з Нсл. 188: Капуста з затаўкаю; Ня вiдаць твайго затаўканьня! Капуста не затаўканая; Не затаўкай крупенi, мяса пакладзецца; Затаўчы капусту; Капуста затоўчана добра. Закраса, Ар. - гэта ўсё тое, чым можна палепшыць, закрасiць ежу; сюды належаць розныя тукi (сала, лой, масла, сьмятана, алей), смажэньне, Нсл. 593; Радашкавiчы Вял. ( = м. варенье, п. konfitury) i пад. Забел, Ар. - гэта ўсё тое, чым беляць, забяляюць iстраву, знач. малако i сьмятана. Забела, Нсл. 161 i зьм. забелка - тое самае, што "забел". Прыклады: Капуста з забелаю ляпей, Нсл. 161. Забяляць, забялiць капусту, грыбы, тм. Грыбы не забеляны, тм.; Ар. Нiшчымны, нiшчымнiца, нiшчымнiчаць, нiшчымнiк. Хлеб, бульба, каша, крупеня i iнш. без закрасы або забелы - гэта нiшчымны хлеб i пад. цi наагул нiшчымнiца. Усю сядмiцу нi мяса, нi малака, апрача толькi нiшчымнiцы, ЛНЧ. 44; Нiшчымнiцаю нас кормiш, Нсл. 340; Нiшчымнiцы наварыла, тм.; Нiшчымная капуста, тм.; Н.; Нiшчымна зварана, Нсл. 340; Цэлы пост нiшчымнiчаем, тм. Чалавека, што есьць без закрасы, завуць нiшчымнiк, Нсл. 340, а калi жонка, жанчына, дык нiшчымнiца. Сухама - в сухомятку. Есьцi хлеб сухама, Ар. Сухоўрыца - сухая ежа. Усё на сухоўрыцы сядзiм, нiчога варанага ня бачым, Нсл. 625; Ар.; Сухоўрыцаю давiмся, тм. Жадзён хлеба, малака, мяса i iнш., значыць жадае (вельмi хоча) хлеба i г. д. (але ня мае або мае недаволi), Ар. У жадобу штось есьцi, мець, знач. есьцi, мець тое, чаго жадаецца (вельмi хочацца), што бывае тады, калi чаго ёсьць мала, не стае. Малака i таго ў жадобу, Ар.; I елi-ж, елi, можна сказаць, не ў жадобу елi, ЛНЧ. 10. Сыты - м. жирный п. tłusty, пркл. сыты парсюк, чалавек, сытае мяса, Ар.; Нсл. 630. Вышшая ступень сытшы. Сытшага кабана выбiрай, Нсл. 630. Надта худы, каб быў сытшы, дык начай было-б, Ар. Сыцiня. Ад прыметнiка "сыты" паўстаў абстрактны прадметнiк "сыцiня"; хто сыты, у таго сыцiня. Бараны плацiлi ад 8-ёх да 15-ёх залатоўкаў, залежна ад сыцiнi i велiчынi, Укр. Сытны - м. питательный, п. pożywny, Ар. На папары трава сытная, тм. Сытна - питательно, pożywnie. Сытнасьць або сытнiня - питательность, pożywność. Хто есьць, той ядун, ядуха, а хто кормiць, той кармiцель, кармiцелка ( = м. кормилец, кормилица, п. żywiciel, -ka). Хiба ў кармiцелi якiя я вам наймауся, ЛНЧ. 39. Iстраўня - м. столовая, jadłodajnia.

ЗАМЫКАЦЬ, ЗАПIРАЦЬ, ЗАЧЫНЯЦЬ Трэба адрозьневаць ужываньне словаў: "замыкаць, замкнуць, адмыкаць, адамкнуць"; "запiраць, заперцi, адпiраць, адперцi"; "засоваваць, засунуць"; "зашчапляць, зашчапiць, адшчапляць, адшчапiць"; "зачыняць, зачынiць, прычыняць, прычынiць, адчыняць, адчынiць, рашчыняць, рашчынiць". Замыкаюць толькi на замок i замкнёнае адмыкаюць ключом. Засовуюць толькi на засаўку. Агульным тэрмiнам замест замыканьня - адмыканьня i засованьня - адмыканьня ёсьць запiраньне - адпiраньне. На кручок зашчапляюць i зашчэпленае адшчапляюць. Завалам (завал) завалеваюць. А калi не на замок, ня засаўкаю, не завалам i не на кручок, дык зачыняюць, прычыняюць (значыць ня зусiм зачыняюць), адчыняюць (м. "открывают"), рашчыняюць (м. "раскрывают"). Зачыняць i г. д. можна ня толькi вароты, дзьверы, вокны, але такжа вочы, вусны, рот, кнiгу, сшыток. Ведама, можна пабеларуску такжа "закрыць вочы, кнiгу" i пад., але гэта толькi ў прыпадках, як, прыкладам, рукой, насаткай i пад. Вочы, апрача таго, можна заплюшчыць, прыплюшчыць. Хундамэнт дому i наагул будынку закладаюць. Таксама закладаюць таварыства i наагул арганiзацыi. Кажацца "закладзiны таварыства". Сам дом ставяць. Крамы закладаюць, калi iх арганiзуюць, але што дня iснуючую краму, магазын адчыняюць i зачыняюць, гэта значыцца, што пачынаюць i перастаюць у ёй гандляваць у вызначаныя гадзiны дня. Таксама кажацца аб офiцыяльных гадзiнах у урадах i арганiзацыях. Пасяджэньнi (м. "заседания") зборкаў ("собраний") адчыняюць i зачыняюць. Можна казаць такжа, што пасяджэньнi пачынаюць i канчаюць. Гаварыць, гукаць, казаць можна шчыра (м. "искренно"), адкрыта (м. "откровенно"), але нiколi не "адчынена".

ЗАСЬЦIЛАЦЬ, НАКРЫВАЦЬ Стол абрусом, настольнiкам засьцiлаюць, ложак посьцiлкаю засьцiлаюць, каламажку, вазок таксама посьцiлкаю засьцiлаюць, каня гунькаю накрываюць. Ведама, накрываюць такжа ўсялякую емiну i яду, прыкладам ад мухаў.

КОН, КАНАВАЦЬ, НАКАНАВАЦЬ, НАКАНАВАНЫ; КОНАДЗЕНЬ. НАКОНАДНI; КАНЧАТАК, КАНЧАР, КАНЧАЛЬНЫ, КАНЕЧНЫ Усе менаваныя ў назове словы паўсталi ад аднаго карэннага кон. Подле будоўлi i сначатнага значаньня памiж кон i канец коньць) такая розьнiца, як памiж "вал" i "валец" (з вальць). "Канец" ё зьмяншальным прадметнiкам ад "кон", як "валец" ад "вал". Спачатна "кон" значыла "канец", а "канец" - "кончык". 1. Кон. Якi бывае канец жыцьця, канец рознай дзейнасьцi, канец iмкненьняў, заданьняў, такая i ёсьць доля, такi (памаскоўску) "рок, предопределение". Дыкжэ гэтак ад "кон" ( = "канец") паўстала цяперашняе значаньне слова кон = м. рок, предопределение, п. los, przeznaczenie. Адгэтуль канаваць, -ную - предопределять, przeznaczać; наканаваць, -ную - предопределить, przeznaczyć; наканаваны - предопределенный, роковой, przeznaczony, fatalny. Шмат прыкладаў слова "кон", "канаваць" i г. д. у прыведзеным значаньнi ёсьцека ў творах М. Гарэцкага i М. Зарэцкага. У Нсл. 244-245 маем гэткiя прыклады: Такое яму канаваньне ад Бога; Гэта яму канаваная сьмерць; Яму такое канаванае жыцьцё; Каму Бог якую сьмерць кануець, накануець, так i ўмiраець кажан; На кану напiсана знаць яму. Ластоўскi ў сваiм слоўнiку падае прыклады на б. 619. З Iмсь: Мне наканавана такая доля. 2. Кон - м. очередь, п. kolej. Прыклады на гэтае значаньне слова "кон" возьмем з Нсл, 245: Бяз кону выходзiш; Ня твой кон пачынаць; чый кон, таго i грошы. Тут конам ё канец чаканьня чагось (у радоўцы - очереди, koleji) або пачатак дзейнасьцi, работы (iзноў такi ў радоўцы). Слова "кон" ляжыць у васнове, як слова "канец", так i слова "пачатак", бо, як гэта на першы пагляд нi дзiўна, але у значаньнi памiж канцом i пачаткам надта вялiкая блiзiня, пачатак - гэта другi, цi мо, ляпей, першы канец, той, што да нас блiжшы (як палка з двума канцамi). Дзеля самабытнасьцi, сваеасаблiвасьцi нашае мовы напару бывае цяжка або i немагчыма даслоўна перакласьцi. Гэтак i тутка. Калi, прыкладам, перад крамаю або ўрадам стаяць людзi чакаючы, пакуль кажны з iх па парадку будзе магчы купiць або будзе прыняты, дык тут м. "очередь" п. kolejka адказуе блр. радоўка i толькi, калi, прыкладам, пятнанцаты iдзе купляць або прыймаецца, дык тады кон ягоны прыходзiць. 3. Конадзень - м. "канун", п. wilia, наконаднi - накануне, w wilię, w przeddzień. Ăэтыя словы мiж iншага ведамы з Барн., падае iх i Ласт. у сваiм слоўнiку. У конадзень Купальля. Малады Дзядок (час "Заранка"). Конадзень складаецца з двух словаў - з кон i дзень. Дыкжэ ляпей нельга было назваць апошнi, канцавы дзень перад сьвятам або перад якiм здарэньнем. Словы пад. 1.2.3. дасканальныя. Наш народ выказаў тут сябе фiлёзофам. 4. Канчатак, канчар. "Канчатак" тым розьнiцца ад "канец", што мае шыршае значаньне. Гэтак канцом павесьцi, апавяданьня i пад. будзе апошняе слова, а канчатак можа займаць i шмат балонаў. Таксама ў словах ё канец i канчатак. Гэтак, прыкладам, у слове "сыноў" канец гэта гук ў, але канчатак -оў. Канцом слова "есьцi" ёсьцека i, але канчаткам гэтага неазначанага ладу ёсьць -цi. Блр. канчатак адказуе м. "окончание", п. zakończenie (дыкжэ ўжываньне паблр. "заканчэньне" - полёнiзм) i końcówka (у граматыццы). Канчаром завецца засталы кавалак якое рэчы, прыкладам выкуранай папiросы. Ужыты ў дачыненньнi да папiросы, канчар адказуе м. "окурок", п. niedopałek. Канчаць, ск. кончыць i скончыць - оканчивать, окончить. Адгэтуль канчальны - окончательный, п. ostateczny; канчальна - окончательно, ostatecznie. Скажы канчальнае слова, Нсл. 245. Канцавы - конечный. Канечны - непременный, неизбежный, необходимый; канечнасьць - необходимость, неизбежность; канечне - непременно, необходимо. Словы агульна ведамыя, запiсаны ў Ар.; Войш. i iнш. Канечне трэба, канечне прыедзь, Нсл. 244. Не канечне папу яечня: зьесьць i дзяк, а поп будзець так, тм.

КРЫЎДА, КРЫЎДЗIЦЬ, КРЫЎДНЫ, КРЫЎДНIК, КРЫЎДАВАЦЬ Крыўда = м. обида; крыўдзiць, ск. пакрыўдзiць, укрыўдзiць - обижать, обидеть; пакрыўджаны, укрыўджаны - обиженный; крыўдна - обидно; крыўдны - обидный; крыўднiк - обидчик, п. krzywdziciel, крыўднiца - обидчица, krzywdzicielka. Слова "крыўднiк" знаходзiм, мiж iншага, у Аль кiтабе, транскрыбаваным Вольскiм: Муж быў крыўднiк людзкi, iлгаў i крадаў, "Узвышша" № 4 з 1927 г., б. 143. Крыўдаваць, крыўдую значыць "чуцца пакрыўджаным" - м. "обижаться". Прыклады: з ЗСД: Яна быццам крыўдавала на самую сябе, што ня можа ляпей зрабiць, 134; Ды я, Васiлёк, ня крыўдую, 240; з ЛНЧ.: Грэх, чалавеча, на жыцьцё крыўдаваць, 11; крыўдавала на жыцьцё, на тугу па ласцы матчынай, 44; твой-жа брат селянiн крыўдуе: апошнiя, кажа, гарцы зьбiраеш, 44, Слова гэтае ў мове народнай ведама ўсюды. Вiдавочна пад уплывам "крыўдаваць" i слова "крыўда" напару значыць "нараканьне": Як радзiла сына Мiколу, дык вось i пачалося, усё на жывот тыя крыўды, ЛНЧ 23. У менаваных словах, з выняткам "крыўдаваць, крыўдую", усюды нацiск на кры-.

МЕСТА, МЕСТАЧКА, МЕСКI, МЕСЬЦIЧ, МЕШЧАНIН; ГОРАД; СЯЛО, АДНАСЕЛЬ "Ня люблю я места, парасейску горад" - кажа ў вадным вершу Пр. Багушэвiч. Дыкжэ места парасейску завецца "город". А ў нас цяперка ё слова "места" i няма слова "горад". Калiсь было накш. У сiвую старыну былi "гарады". Гарадамi тады звалi адмiнiстрацыйныя пункты ўмацаваныя (дыкжэ ад слова "гарадзiць"), а "места" значыла тое, што цяпер "месца". Але з часам у горадзе адно "места" набiрае асаблiвага значаньня, на iм разьвiваецца гандаль, рамёслы, прамысл. Процi гэтага места кажнае iншае зьяўляецца местам малым, дык i дастае зьмяншальны назоў - "местьца", з чаго "месца". Значыцца, першае новае значаньне слова "места" было "рынак". Гэтае значаньне слова "места" захавалася, як архаiзм, дагэтуль у ваднэй дзяцiнай песьнi-гульнi, запiсанай ля Крэва Аш. Вось яна:

Лады, лады, ладкi, Пабiлiся бабкi Пасярод рынку За рабую сьвiнку.
А варыянт гэткi:
Лады, лады, ладкi, Пабiлiся бабкi Пасярод места За камок цеста.
Тут ясна, што "рынак" i "места" - гэта тое самае. З часам характар места-рынку з яго гандлям - крамамi i рамёсламi пашыраецца на ўвесь горад, а, з другога боку, горад трацiць свае ўмацаваньнi, як ужо непатрэбныя. Дык гарады ператвараюцца ў месты; адначасна з гарадамi шчэз i назоў "горад". Цяпер горадам можна зваць толькi гарады старавечныя, значыцца, умацаваныя селiшчы. Магло-б яшчэ паўстаць пытаньне, цi ня зваць цьвердзяў (крэпасьцяў) гарадамi, але места зваць горадам - гэта памаскоўску. Слова "места" перанялi ад нас i Лятувiсы (miestas). Малое места - гэта местачка - (не "мястэчка", бо гэта пад польскiм уплывам). Насельнiцтва места - гэта мяшчане, даўней яшчэ званыя месьцiчамi. Прымета ад места - мескi: мескiя дамы, мескае жыцьцё i г. д. Назоў "места" замест "горад" ведамы ўжо з XIII в. З XV в. маем блiзу вылучна "места", "местачка" (а ня "горад" "гарадок"), ды ў iх мескiя людзi - месьцiчы. Тры прыклады з Стт.: усiх княжат... шляхту, места i ўсiх падданых нашых... аднымi правы... судзiцi i справавацi маем, бал. 65; А гдзе-бы хто ня толька на палацу i дварэ, але ў месьце, на вулiцы, або ў дому i на каторам-кольвек месцу, у месьце том, гдзе мы самi будзем, каго ранiў..., такой-жа вiне падлечы маець, б. 745; на неаселага пазоў... маець быцi прыбiван у брам замковых i мескiх, 74-25. Колькi прыкладаў з МА.: каторыi людзi мешкаюць пад прысудам гарадзкiм, тыi людзi войт i мяшчане за сябе былi забралi у права мескае. I мы з таго дасматрэўшы, урадзiлi так: каторыi людзi пахоцяць з права мескага ў гарадзкi прысуд, тых маець намесьнiк наш судзiцi i радзiцi; а войту i мяшчанам у тыi людзi ня надабе ўступацiся, 7, л. з 1499 г.; пад прысудам мескiм права майдэбурскага належалi, а не пад прысудам замковым, тм 72, з 1595 г.; прыказуем вам, абы ясьце мяшчан места Менскага... ня судзячы... да ўраду места Менскага адсылалi (л. з 1591 г., б. 48). З менаваных прыкладаў вiдаць, што "гарадзкi" значыць тое самае, што "замковы". У старых памятках крывiцкiх ё мiлёны прыкладаў на "места" ў значаньню маскоўскага "горад" i анi няма прыкладаў на "горад" у гэтым значаньню. Сяло адказуе м. "деревня", п. wieś, wioska без розьнiцы, цi ў сяле будзе царква або касьцёл цi не. На цiхой сенажацi за сялом ў сьвежым сене ляжаць добра. Куляшоў: У зял. дуброве 50. Гдзе быся што таковага... стала, у месьце альбо ў сяле, Стт. 202. Сяляне на сёлах анi ў дамех сваiх нiчога прадавацi ня маюць, але да мест i местачак усе... вазiцi... вольна, Стт. 487 - 5. Калi-б без азану ў каторам месьце, або ў сяле, азан ня пеўшы, намаз пелi-б, вольна цэсару казаць тых людзей выцяць. Аль кiтаб 88 а 17. Прыметнiк ад "сяла" ёсьцека селавы ( = м. "деревенский, сельский", п. wiejski, wioskowy). Селавая баба пайшла, Iг. Аднасель, Ар - м. хутор, п. kolonia.

НЯСТАЧА, ГАЛIТА; ГАНIЦЬ, ЗАГАНА, ЗАГАНIЦЬ, ГАНЬБА, ГАНЕБНЫ, ГАНЬБIЦЬ, ГАНЬБАВАЦЬ Калi чагось не стае ( = м. "не хватает", п. brakuje), дык таго нястача, Ар.; Войш.; Хаценчыцы Вял. ( = м. "недостаток", п. brak). Прыкладам, калi не стае хлеба, дык нястача хлеба. Можа быць нястача емiны наагул, або - яшчэ шырэй - нястача ўсяго матар'яльнага. Дыкжэ нястача ўсяго або шмат чаго матар'яльнага ёсьць нястачаю наагул ( = м. "недостаток", п. niedostatek) i абазначае стан блiзка зьвязаны з беднасьцяй ды зьяўляецца першай ступеняй таго, чаго апошняй ступеняй ё галiта (Парх.; Нсл. 117) = м. "нищета", п. nędza. Прыклады: было агульнае вялiкае гора i вялiкая нястача, 71; думкi пра заклятую адвечную нястачу, 149; Усе жыцьцё нястача, гарота, 347 (Усе тры прыклады iз ЗСД). Бывае такжа нястача чагось не матар'яльнага, абстрактнага: нястача асьветы, нястача волi, розуму. "Недахоп" ё маскалiзм, бо гэты непатрэбны нэолёгiзм утвораны подле м. "недостаток". Што ж можна цi трэба ганiць ( = м. "порицать, хулить"), тое ёсьць загана ( = м. "недостаток" п. wada). Гэтак заганаю ё ленасьць, неакуратнасьць. Баязьлiвасьць таксама загана чалавека, асаблiва жаўнера. Заганаю гаворкi можа быць шапятлявасьць, загiклiвасьць. Заганаю емiны можа быць нястача ў ёй вiтамiнаў, тукаў, бялку. Усялякая нястача ёсьць заганаю, але гэта ня значыць, што замест "нястача" можна сказаць "загана". Прыклады: Хлапец нiякай заганы ня маець, Нсл. 163; Работа без заганы, тм.; Каб яна, дзяўчына гэтая самая, ды была без заганы, ЛНЧ 23. Часiной плача няма ведама чаму - то ўжо загана, Ант. 100. Заганiць, заганеваць - закiдаць камусь цi чамусь загану, знаходзiць загану. Заганююць, заганiлi работу, Нсл. 164. Заганены - запсаваны дзеля заганы. Пянька заганена, ня чыстая, тм. Заганны - iз заганаю. Тавар не заганны, тм.; Заганная работа, тм. Беззаганны - без заганы( = м., безупречный, безукоризненный", п. bez zarzutu, bez przygany. Заганлiвы - 1) склонны знаходзiць у iншых загану. Ня будзь заганлiў, Нсл. 164, 2) маючы заганы. Заганлiвы тавар, тм. Ганка - срогае зганеньне за што-колечы ( = м. "строгий выговор, взыскание", п. "nagana"). Добрую дастаў ганку ад пана, Нсл. 109; Бяз ганкi ня будзець за тое, што забавiўся, тм. Ганьба, Радашкавiчы, Хаценчыцы Вял.; Ар.; Войш.; Нсл. 109. Ганьбаю ёсьць нягодны (вельмi благi) з моральнага гледзiшча ўчынак ( = м. "позор", п. hańba, як паказуе h, - з беларускае мовы). Гэтак зрада свайго народу ёсьць вялiкай ганьбаю. Ганебны - нягодны (вельмi благi) ўчынак злучаны з ганьбаю, значыцца нягодны з гледзiшча моральнага. Тое самае значаньне мае прыслоўе ганебне. Ганебны твой учынак, Нсл. 109. Але ганьба фiзычная - гэта што iншае ( = м. "порок", увечье, п. wada fiżyczna, ułomność, feler). Фiзычнаю ганьбаю ёсьць тое цi iншае калецтва. Прыклады: Дзяцюк ня мае нiякае ганьбы, чаму-ж бы яго не ўзялi ў маскалi? Ар.; Войш.; Радашкавiчы; Смаргонi; У каня няма ганьбы, тм. Ган - тое самае, што "ганьба" ў значаньню фiзычным. Нiякага гану няма гэтаму каню, Нсл. 109. Ганьбiць, зганьбiць - прычыняць, прычынiць камусь ганьбу ( = м. "позорить, опозорить"). Ганьбiцца - ганьбiць сябе ( = м. "позориться"). Работа нiкога ня ганьбiць, Вк (ЛБ); За што ты мяне ганьбiш, зганьбiў перад людзьмi? Нсл. 109; Ты сусiм зганьбiў маю славу, тм. Паганьбiць - посрамить. Кафiраў *) [*) Нявернiкаў, слова арабскае.] усiх паганьбiш, Аль кiтаб 89. Ганьбаваць, -ую, зганьбаваць, ую (Сухаволя, Новы двор Ск.; Радашкавiчы; Ар.; Войш.; Смаргонi) - знаходзiць, знайсьцi ў кiм ганьбу (ганьбу ў значаньню фiзычным) або загану, хоць-бы об'ектыўна нiякае ганьбы ня было, i з гэтае прычыны паставiцца ад'емна, адкiнуць. Прыклады: Яму сваталi, сваталi дзяўчыну, а ён зганьбаваў, Сухаволя; Ар. i iнш. Як Бог ё Богам, не ганьбуй убогiм, Вк. (ЛБ); Зганьбаваў майго каня, ня хоча купiць, Ар.; Зганьбаваў кужаль; Новы Двор Ск. Даваць, даць ганьбу (Ар.; Радашкавiчы) - ганьбаваць, зганьбаваць. Ганьбу даць, Вк. (ЛБ 266).

ПАРА Найпярвей трэба адрозьнiць словы "пАра" i "парА". Пара (з нацiскам на па) ужываецца: першае) у такiх прыпадках, як прыкладам, пара iдзе з гаршка, з вару. У прыведзеным i падобных прыкладах "пара" адказуе м. "пар". Другое) зусiм iншае паходжаньнем i значаньнем слова "пАра" з тым самым нацiскам у такiх прыпадках, як пара рукавiцаў, шкарпэткаў, пара гусей i пад. Тут пара = м. "пара". Але мiнiстэрская пара была на прыйме - значыць мiнiстра iз сваёю жонкаю быў на прыйме, па-маскоўску перадаецца словам "чета". А пара (з нацiскам на канцавым - а) ужываецца ў дачыненьнi да часу. Гэтак, кажацца "пара дамоў, пара жаць, пара вучыцца, пара супачыць" i пад. Будзе парой - знача "досыць часу", "няма чаго сьпяшацца". Дзень i ноч - парА ( = м. сутки, п. doba). Пркл.: Ужо дзьве пары як скачуць, Войш. Далей кажацца пара году ( = м. время года). Год дзелiцца на 4 пары: вясну, лета, восень i зiму. "Пара" ўжываецца таксама ў значаньнi часьцi пэрыяду або i проста пэрыяду (пара нацыянальнага адраджэньня, пара заняпаду).

ПЕРАЙМАЦЬ, ПЕРАНЯЦЬ, ПЯРЭЙМЫ; СУСТРАКАЦЬ, СУСТРЭЦЬ, СУСТРЭЧА; СПАТЫКАЦЬ, СПАТКАЦЬ, СПАТКАНЬНЕ Пераймаць, пераняць, пярэймы ўжываюцца, калi штось перахоплюем, загараджаем сабою камусь дарогу. Прыкладам, адзiн кiдае снапы на тарпу, а другi, стоячы на тарпе, iх пераймае. Ужываецца, калi заходзяць каму наперад з мэтаю ня пусьцiць яго далей. Гэтак, пастух пераймае жывёлу iдучую у шкоду. Гэтак-жа пераймаюць, прыкладам, уцеклага каня, за што дастаюць надгароду пераймо. Так сама пераймаюць, iдуць на пярэймы ( = м. "на встречу") чалавеку, хочучы яго прывiтаць, аказаць яму гэтым сваю пашану да яго. "На пярэймы" значыць яшчэ тое, што м. "наперерез". Сустракаць, сустрэць, сустрэча i спатыкаць, спаткаць, спатканьне маюць аднолькавае значаньне i ўжываюцца тады, калi нiводнага з менаваных мамэнтаў нямашака.

ПРЫЯЦЬ, СПАГАДАЦЬ, ЗЫЧЫЦЬ, ЖАДАЦЬ Есьць гэт'кiя беларускiя словы: спагада, спагадны, спагаднасьць, спагадаць, спагадлiвы, спагадлiвасьць, спагаднiк, спагаднiца. Аднолькавага iз "спагада, спагадны, спагадаць" значаньня ёсьць словы "спачуцьцё, спачуваючы, спачуваць". Гэтак, прыкл., можна спагадаць або спачуваць чалавеку ў бядзе, гору i iншым няшчасьцю. Накшае значаньне мае слова прыяць ( = м. благоприятствовать, п. spzyjać). Прыяць можна, як у бядзе, так i ў шчасьцю - заўсёды. Мае ўжывацца прыяць (бяз с), а ня "спрыяць". Прыклады: Праведныя родзiцелкi, прыяйце, хлеба-солi засылайце i нас не забывайцеся, Любавiчы Iмсь. (Ром. VIII 527). Свой свайму балей прыяе, чымся чужому, Нсл,; Валожына; Сьп. Папрыялi жнейкi, дык i дажалi, Нсл. Прыяньня анi калiва ў вас няма, Нсл. Узноў накшае значаньне словаў "зычыць, зычэньне, узычыць, зычлiвы, зычлiвасьць" i "жадаць, жаданьне, жаданы". Можна зычыць або жадаць чалавеку ўдачы, шчасьця.

СЕНАЖАЦЬ, ПОЖНЯ, ЛУГ, ЛУКА, ПОПЛАЎ Сенажаць або санажаць, зьм. сенажатка, санажатка абазначае зямлю, што пакрываецца травою, каторую з году ў год косяць на сена. Пожня мае тое самае значаньне, што сенажаць. Як провiнцыялiзм, "пожня" значыць яшчэ "поле па зжатым збожжу", iржышча. Мокрая сенажаць будзе луг, зьм. лужок i няма дзiва, бо "луг" таго самага караня, што i "лужа". Сенажаць у хорме лука (балей-меней) завецца лукА. Гэткiя сенажацi нярэдка бываюць ля ракi. Сенажаць ля рэчных мэандраў завецца зАлука (п. zakole), Барн. Прыклады: Сенажатку сваю запрадаў, Нсл. 630; Куплю табе хатку, яшчэ сенажатку, тм.

Цi ўсе лугi пакошаны, Цi ўсе сенажацi? Пытаецца сын у мацi, Каторую брацi.

З нар. песнi.

Сюды лугi, туды лугi - Недзе каню напiцiся. У мяне, маладое, роду многа, Да к некаму прыхiлiцiся.

З пар. песьнi, зап. у Стаўпеччыне

("Белар. (крыв.) нар. песьнi й казкi", 1, 3).

Прыметнiк да "сенажаць" - сенажатны ( = м. луговой, сенокосный, п. łąkowy). Сенажатка сустракаецца ў вадным смаленскiм дакумэнце ўжо ў XIII в. Санажаць (з ацьвярдзелым с) сустракаецца ў памятках ужо ў XV в., а ў цяперашняй мове народнай ужываецца мiж iншым у Вал., Аш. i Л. Слова "пожня" запiсана ў Дз. ля Мосара i Глыбокага, у Будзе Вял. i ў Леплю. З лiтаратуры прывядзём прыклады з ЛНЧ: Мой парабак мо' ужо пожню скасiў, 17; Дый пожанька ў мяне, ат, пуп прыкрыць камарыны, - i ўзяў-бы касу ды суседу ногi падрэжаш, 8. "ЛукА" запiсана ля Сажа, Дняпра, Нёмана i ў Аш. Лукавiна - излучина, Нсл. 272. Дарога лукавiнаю iдзець, тм. "Поплаў" значыць тое, што м. "заливной луг"; "поплаў" запiсаны мiж iншага ў Вiльнi i ў Iг.

СУДЗЬДЗЁ, СУДНIК; СНАСЬЦЬ; СНАДЗIВА, СНАДЗЬ, СНАДЗIЎНIК, СНАДНIК; СКРЫНЯ, СТРУМЭНТ, ВУПРАЖ Судзьдзё, родны склон судзьдзя, прадметнiк зборны (адзiночны - судзiнА) - гэта мiсы, талеркi, шклянкi" iсподкi, гаршкi, жбаны, ведры, цабры, ражкi, ночвы i да г. п. Кр. "судзьдзё" адказуе м. "посуда", п. naczynie. СУднiк - гэта шахва, у каторую ставяць судзьдзё ( = м. буфет, п. kredens). Снасьць - гэта калёсы, каламажка, драбiна, панарад, санi, плуг, барана i да г. п. Прыклад: Хто едзе на снасьцi, а хто на шчасьцi. Шыла, малаток, абцугi, ножнiцы, нож, сякiра. пiла i да г. п., - гэта ўсе снАдзiва (снАдзiва яно - нiякага роду). Замест "снадзiва" ўжываецца яшчэ снадзь. Кажны майстра або майстроўка мае сваё снадзiва або сваю снадзь. Гэткiм парадкам ё снадзiва сталярскае, сьлёсарскае, кравецкае, шавецкае i г. д. Вучаньнiцкiмi снадзiвамi або снадзьмi будуць - пяро, асадка ( = м. "ручка"), алавiк, шылца, лiнiйка, астрылца, цыркель i пад. Выглядае, што розьнiца мiж снасьцяй, з аднаго боку, а снадзiвам або снадзьдзю, з другога, - у велiчынi. Гэтак серп - снадзiва, або снадзь, але машына жаць (жачка) - снасьць, цэп - снадзь або снадзiва, але малатарня - снасьць. Вельмi часта ў снасьцi ё сваё снадзiва. Гэтак, плуг - снасьць; але сашнiк (нарог) у плузе - снадзiва; сячкарня - снасьць, але нож у сячкарнi - снадзiва; малатарня - снасьць, але цапы ў малатарнi - снадзiвы; калёсы - снасьць, але шворан у калёсах - снадзiва. Снасьць адказуе 1) м. орудие, п. narzędzie. Земледельческие, сельскохозяйственные орудия, narzędzia rolnicze - земляробская, ралейная снасьць; 2) мертвый инвентарь, inwentarz martwy. Снадзiва i снадзь адказуе 1) м. инструмент, п. narzędzie (столярские инструменты, narzędzia stolarskie; 2) принадлежности, przybory (письменные принадлежности, przybory piśmienne). Снадзь запiсана ў Вял.; Н. i Мн. Прыклады: Бяз снадзi i вошы не заб'еш, Вял.; Кавальская снадзь Вял. Снадзiва запiсана у Бр.; Вал. i Ск. Прыклады: Шавец забраў свае снадзiвы i пайшоў, Сухаволя, Ск.; Благiя снадзiвы ў сасе, тм. Назоў месца складу ў мове крывiцкай творыцца звычайна суфiксам - нiк: суднiк, качарэжнiк, дрывотнiк, сьметнiк, каласьнiк. Дык склад снадзiваў, або снадзяў, будзе снАдзiўнiк, або снАднiк. Як розныя ё снадзiвы - снадзi, так сама розныя будуць снадзiўнiкi - снаднiкi: сталярскi, сьлёсарскi, такарскi, малярскi снадзiўнiк, або снаднiк. Словы азначаючыя, якi снаднiк ("сталярскi" i пад.), будуць дадавацца толькi тады, калi бяз iх ня будзе зразумела, аб якiм снаднiку гутарка, а звычайна будзе казацца толькi снадзiўнiк або снаднiк. Вучаньнiцкi снадзiўнiк, або снаднiк, мае свой адумысловы назоў "пярэчнiк" ( = м. пенал), Буда, Вял. ВУчаньнiк ў пярэчнiк паложыць пяро, асадку, алавiк, астрылца i iнш. Скрыня, Ар.; Нсл. 588. зьм. скрынка, Ар., скрыначка, тм., або скрынька i скрынечка" Нсл. 588 адказуюць м. "ящик" i "сундук". У значаньнi апошняга, а такжа пол. waliza ужываецца яшчэ кухрык (з усходняга Палесься падае Машынскi ў сваей працы), значыцца, малы кухар (куфар). Прыклады з Нсл. 588: У нашай панi поўная скрыня палатна, адзежы; Скрынька аббiтая бляхаю. Скрынька у якой-колечы скрынi (у шахве, кухры, кухрыку i iнш.) завецца прыскрынак, Ар., прыскрыначак. Выймае з прыскрынку акраец хлеба, ЛНЧ 32; Грошы ў прыскрынку, у прыскрыначку ляжаць, Нсл. 510. Прыскрынак у стале завецца прыстолак, Ар. ( = п. szuflada). СУтнiк - 1) кош з вечкам. Ар.; с. Чухны, Краўское в., Аш.; 2) м. "сундук". Чухны, тм. Дык, хiба, i "чемодан". Струмэнт, мн. лiк струмэнты бываюць толькi музыцкiя. Дуда, iскрыпка, цымбалы, клярнэт, гармонiк i пад., - гэта струмэнты. Вупраж. Лейцы, вобраць, хамут, супонь, набедрыкi, падпiнак, падсядзёлак i пад. - гэта вупраж.

СУЦЭЛЬНЫ I АДЗIНЫ, АДЗIНОСТВА; ЗАДЗIНОЧЫЦЬ I ЗЛУЧЫЦЬ; АДЗIНОТА, АДЗIНОТНЫ; УЛУЧЫЦЬ, ВЫЛУЧЫЦЬ, ЛУЧЫЦЬ, ЛУЧНЫ Суцэльны ў фiзiчным дачыненьнi абазначае штось зробленае з аднаго матар'ялу, нясточанае, прыкладам - суцэльная палка. Гэтаму значаньню слова "суцэльны" адказвае м. "цельный", "целостный", "сплошной", п. jednolity. У дачыненьнях iншага характару "суцэльны" ужываецца тады, калi зьявы iдуць адна па аднэй беспасярэдне. Гэтак, суцэльная школа будзе тады, калi з школы народнае беспасярэдне можна перайсьцi ў сярэднюю, а з сярэдняе ў вышшую. У гэтым (другiм) прыпадку "суцэльны" адказуе м. "единый", п. jednolity. Заўсёды кажацца суцэльная школа, беларуская мова суцэльная, беларускi народ суцэльны, гэта значыцца, што складаецца з аднолькавае этнiчна масы, i пад. Суцэльнасьць - цельность, целостность, единство, jednolitość. Суцэльна - целостно, цельно, jednoliсiе. Адзiны значыць тое, што адзiн, але з вялiкiм падчыркненьнем i адказавае м. "единственный", "единый" п. jedyny. Адзiны Бог. Адгэтуль вера ў тое, што Бог адзiны ёсьць вера ў вадзiноства Божае. Гэтак, памiж iншага, гэтыя словы (адзiны, адзiноства) ўжываюцца шмат разоў у Аль кiтабе - кнiзе беларускiх мусульманаў, напiсанай у даўнейшай беларускай мове народнай. Iншае значаньне слова "адзiноства" адказвае м. "единство", п. jedność. Гэтак, прыкладам, у беларускiх летапiсах кажацца, што задзiночыўшыся процi Яўнута, Вялiкi Князь Альгерд i князь Кяйстут увесь час iз сабою жылi ў вадзiносьцьве. Задзiночыць, задзiночыцца, што так часта ўжываецца ў беларускiх памятках (з мовы народнай запiсана цяпер у Вiшневе Вял.), значыць - злучыць колькi ў вадно, колькiм зьлiцца ў вадно i адказаваюць м. "соединиться", "объединиться", п. zjednoczyć, zjednoczyćsie. Ужыванае там-жа задзiночаны - м. "соединенный", "объединенный", п. zjednoczony; задзiночаньне - соединение, объединение, п. zjednoczenie. Блiзкое значаньнем да "задзiночыць, задзiночаны, задзiночаньне" ёсьць "злучыць, злучаны, злучэньне". Агульна можна зацемiць, што калi маецца на ўвеце мамэнт iдэялёгiчны або палiтычны i псыхолёгiчны, дык кажацца задзiночыць, задзiночаньне, адзiноства (у 2-м значаньнi), а пры мамэнце фiзычным, мэханiчным - злучыць, злучэньне. Гэтак, як мы бачылi, задзiночылiся Альгерд з Кяйстутам. Асобныя беларускiя княствы задзiночылiся ў вадно сваё гаспадарства, званае Вялiкiм Княствам Лiтоўскiм. Але, разабраўшы сьцяну, злучым дзьве гасподы, можна злучыць два цi балей статкаў у вадзiн статак. Ёсьць Задзiночаныя Гаспадарствы Паўночнай Амэрыкi (а ня "Злучаныя"). Адзiнота значыць бесьсямейнасьць або маласямейнасьць i стан, калi чалавек чуецца адным, бяз iншых, быццам пакiнены. Адказвае м. "одиночество", п. samotność. Адзiнотны - одинокий, samotny. Словы з каранём луч - можна падзялiць на дзьве галоўныя часьцi. 1. Да першай часьцi належаць тыя, што маюць нацiск на суфiксе -ы, -а, -э (часамi на прыстаўцы -вы). Вось яны: Лучэньне - м. "соединение". ЛучЫць (нацiск на -ы) м. соединять. Гэты дзеяслоў у няскончаным трываньнi ня мае прыстаўкi i ў такiм прыпадку можа ўжывацца i пры мамэнтах iдэялёгiчным, полiтычным i псыхолегiчным ("нас лучыць агульная iдэя, iнтарэсы, характары"), тымчасам у трываньнi скончаным ("злучыць") ужываецца адно пры мамэнце фiзычным, мэханiчным i, хiба, хiмiчным. Прыклады з Нсл. 273: Лучы разам увесь статак; Пшоначка мая прыдалася, ды на каравай згiбалася, ды на каравай, на кветачкi; лучы, Божа, нашы дзетачкi; Лучэньне быкоў к бараном (прыказка). Лучыцца - присоединяться. Лучэцеся к нам, весялей будзе ехаць у ваднэй кумпанii, тм. Вылучаць, ск. вылучыць - 1) отделять. Вылучаць, вылучыць цяляты з стады, Нсл. 86. 2) исключать. Нас не вылучалi ад работы; за што-ж вылучылi ад гасьцiнца, тм. 3) выключать. Вылучылi электрычнасьць. Вылучаны - 1) отделенный. Бык вылучаны з стады, Нсл. 86. 2) исключен, 3) выключен. ВЫлучна - исключительно. Улучаць, ск. улучыць - включать, присоединять, Нсл. 60. Улучацца, ск. улучыцца - включаться, присоединяться, тм. Улучэньне - включение, присоединение, тм. Улучна - включительно. Улучоны - включенный, присоединенный, Нсл. 60. Улучоны ў стаду бык, тм. Электрычнасьць улучона. Адлучаць, ск. адлучыць - отделять, -лить. Прылучаць, ск. прылучыць - присоединять. Ня прылучай драбнога статку к буйному, Нсл. 504. Прылучацца, ск. прылучыцца - 1) присоединяться, 2) случайно попадаться, случаться. Мне чалавек прылучаецца, прылучыўся разам ехаць, тм. Прылучны - приставший нечаянно. Прылучная карова, Прылучнае жарабё, тм. Прылучоны - присоединенный. Прылучоную скацiну каровы бадуць, тм. Прылучэньне - 1) присоединение. Прылучэньне скацiны да стады, тм. 2) стечение обстоятельств, приключение. Дзiўное зьдзеялася прылучэньне, тм. 2. Да другое часьцi належаць словы з нацiскам на каранi лу - Маем тут гэткiя: ЛУчаць, ск. лУчыць (нацiск у вабодвых на у) - попадать, попасть, trafiać, trafić. Але-ж ты лУчыў яму добра, адразу скруцiўся, Сьп. - Як ты лУчыў да нас? - А вось прыйшоу нейк, Сьп. ЛУчаньне (нацiск на у) - попадание, trafianie. ЛУчна - метко, Нсл. 273. Лучна выстралiў, тм. Лучны - меткий, тм. Лучнае тваё вока, тм.; Лучная страла, тм. Бог ня стучон, ды лучон, тм.

ТОЛЬКI - КОЛЬКI Спачатку прывядзём прыклады. Iз старое мовы: Абрацi i пастанавiцi вiжоў толькi, колькi патрэбна будзець, Лiт. Статут 1529 г.; Жаднае зьвiрхнасьцi над намi зажывацi ня можаць, адно толькi, колькi яму права дапушчаець, Стт. З ЛНЧ.: Прыкiнуўшы вокам, колькi вазоў будзе, 29; Бач ты яго, мiласэрны якi знайшоўся - папрацуй у яго дзён колькi... А папытаць-бы ў цябе, а колькi ты плацiць будзеш, 11; Дзiва, сена колькi таго аднаго. На ўсю зiмку стане, ды прадаць яшчэ колькi можна, 47; Папакошавай дзён колькi, 11; Дастаў колькi хунтаў, i то ў знаёмых, 25. З ЗСД: Колькi ў вас зямлi? 49; Колькi вы зьбiраеце збожжа? тм.; А колькi радасьцi... 62; За колькi часiнаў Халiма раптам спынiўся, 32; На колькi часiнаў запанавала маўчанка, 138; Тады яшчэ колькi чалавекаў падхапiлi, 141; Колькi часiнаў ён глядзеў на яе здалёку, 170. З "Сын": Колькi радасьцi было ў закурэлай... хаце ў Агапы, 15; Колькi ночай бяз сну высядзела яна каля рыжае дарагое галоўкi, 22; Колькi выцярпеў, сынок мой, 25. З Ар. Куляшова: "У зялёнай дуброве", Менск 1940: Мацi за руку гасьця ўзяла. Колькi слоў сказала напасьледак, 13. Колькi зiм ня верыла ў сьмерць нiяк. Колькi ты даў яму? Нсл. 242. Колькi не гавары яму, ён усё сваё, тм. З прыведзеных прыкладаў вiдаць: 1) толькi ўжываецца таксама, як прыслоўе меры (у значаньнi м. "столько"; 2) колькi ўжываецца, як у значаньнi маск. "сколько", так i ў значаньнi м. "несколько"; 3) як толькi, так i колькi ўжываюцца бяз с на пачатку. Прыклады можна было-б прывесьцi з кажнае мясцовасьцi. З Наваградчыны прыводзiць Чч, з Случчыны - СК. (мiж iншага, i ў значаньнi маск. "несколько"). Ад "колькi" паўстаў прадметнiк колькасьць ( = м. количество, п. ilość), ад якога ўзноў прыметнiк колькасны ( = количественный, ilościowy).

ЦЬВIЦЕЦЬ (ЦЬВIСЬЦI), ЦЬВЕТ I КРАСАВАЦЬ, КРАСА; КРАСКА Усе расьлiны, каб даць плод, мусяць быць заплодненыя. Запладненьне настае ў часе цьвiценьня, або красаваньня. Дзервы (клён, лiпа, бяроза i iнш.) цьвiтуць i цьвiтучы маюць цьвет. Збожжа - жыта, пшанiца, ячмень, авёс - красуе (па мясцоваму, прыкладам ў Лiдчыне, "расуе") i красуючы мае красу (памясцоваму "расу"). Травы (прыкладам мятлiца) красуюць. Лён i стручковыя - гарох, боб, соя, чачэўка i iншыя - цьвiтуць. Але гуркi - "гараць". Ё два дзеясловы - цьвiцець i цьвiсьцi (заўсёды з i па в, хоць "цьвет", пр. "сьвет", але "сьвiтае"), ад "цьвiсьцi" у цяп. часе ё побач дзьве хормы - цьвiту, цьвiцеш i г. д. i цьвiю, цьвiеш i г. д. Красавацца, пакрасавацца мае значаньне "вельмi добра мецца" i адказуе 1) м. "процветать", п. kwitnąć. Красуецца ў жыцьцю, чаго яму не стае? Пакрасаваўся на сьвеце. Красуецца ў чужым дабру (усi прыклады з Нсл. 252); 2) м. "щеголять", п. stroić się, elegantować się. Красуецца ў чужой адзежынцы, тм. Дзеля таго i красаваньне значыць ня толькi, што некаторыя расьлiны красуюць, але яшчэ адказуе м. "процветание, расцвет", п. rozkwit. Дзявоцкае красаваньне. Не вялiкае красаваньне за iм, хоць ён i багаты. (Абодва прыклады з Нсл. 252). Цяперка ў народнай мове крывiцкай ё два словы - "краска" i "кветка", каторыя часта маюць тое самае значаньне. Краска, зьменш. красачка пашырана па ўсёй Крыўi. Запiсана гэтае слова мiж iншым у Вiцебску; Ар.; Войш.; у Чарнiгаўшчыне (РСБ. 146; ПНЗ), у Др., у Сц. Прыклады: Прыгожыя краскi, Нсл. 251; у самую касавiцу (сонца, краскi, чырканьне косаў), ЗСД. 390; Зарваў красачку дый пайшоў, ПНЗ, 40. Дзе кажуць "кветка"; там старыя кажуць яшчэ "краска". Гэтак, прыкладам, у Ар. маладыя звычайна кажуць "кветка", але старыя "краска". Гэта паказуе, што "краска" слова старшае ў нашай мове i чыста крывiцкае. Аб яго крывiцкай чысьцiнi сьветчыць яшчэ i тое, што мовы суседнiя гэтага слова ў даным значаньнi ня знаюць. Зацемлю гэтта, што ўсе краскi цьвiтуць, а не красуюць. Што да "кветка", дык трэба зацемiць, што гэтае слова у некаторых мясцовасьцях мае яшчэ значаньне "ветка". Гэтак, у Ар. кажуць "кветка аўсу, авёс квяцiсты", тымчасам як у Кушлянах ля Жупран таго-ж пав. кажуць "ветка аўсу, авёс вяцiсты". Так-жа Насовiч у сваiм слоўнiку на б. 233 падае "кветка" ў значаньню "ветка" (Адарвi кветку кляновую). Калi яшчэ зьвернем увагу, што у мясцовасьцях найменей падпалых пад польскi ўплыў, прыкладам ля Пархвенава i Докшыцаў Вял., кажуць "квяты", значыцца, ужываецца чыста польская хорма гэтага слова, бо зьмена не пасьпела яшчэ стацца, дык трэ' прыйсьцi да вываду, што "кветка" паўстала скрыжаваньням п. kwiat, крывiцк. "цьвет", што дало "квет" (гэтую хорму падае Нсл. 233). а пад уплывам жаноцкага роду ў "краска" паўстала далей "кветка". Значыцца, чыста крывiцкае слова ё "краска", i яно павiнна ўжывацца ў мове лiтаратурнай. Процi "кветка" прамаўляе яшчэ старая асаблiвасьць нашае мовы - пераход спачатнага кв перад "ять" i "i" у цьв. Ведама, так-жа будзе цьвiтучы, а ня "квiтучы".

АЛЬФАБЭТНЫ ПАКАЗЬНІК ВЫЯСЬНЕНЫХ СЛОВАЎ КРЫВІЦКІХ * Зьвяртаю ўвагу чытачоў, што, складаючы паказьнік, аўтар карыстаўся альфабэтным парадкам, крыху адрозным ад сучаснага, - А, Я, Б, В, Г, X, Д, Э, Е, З, Дз, Ж Дж, I, Й, Ы, К, Л, М, Н, О, Ё, П, Р, С, Ш, Т, У, Ў, Ю, Ц, Ч, Ь. - Заўвага ўкладальніка.

абярняся
абрус
абрус
аглядацца, (дома), ск. агледзіцца
аглядацца, (дома), ск. агледзіцца
агоўтацца
ахвота да яды
адвалакаць
адвалока
адгэнуль
адгэнуль
адгэтуль
адкаснуцца
адклад
адкладаньне
адкладаць
адкрыта
адлажыць
адлучаць, ск. адлучыць
адмыканьне
адмыкаць, ск. адамкнуць
аднасель
аднасель
адпіраць, ск. адперці
адправа
адстаць
адшчапляць, ск. адшчапіць
адтуль
адчапіцца
адчыняць, ск. адчыніць
адчынена
адзяваць, -ца
адзежа
адзежа
адзежынка
адзержаны
адзетак
адзетак
адзетак
адзецьце
адзецьце
адзіны
адзіноства
адзіноства
адзінота
адзінотны
анікога
анічога
анталяжы
апранаць, -ца
апраніха
апратаваць, -ца, ск. апрануць, -ца
апука
асадка
асілак
асталасьць
асталец
асталы
асталы
асталы
астацца
астацца
яго міласьць
ягоны
яда
ядкі
ядомы
ядомы
ядуха
ядун
яечня
як га
якасьць
бальшыня
бяліць
безвач
беззаганны
бліжшы
брыжы
буйны
валадар
валадар
ваша міласьць
вашэцеў
вашэцін
вяліза
вялізарнасьць
вялізарны
вялізманны
вялізны
вялікі
вялікі
вялічны
вяцісты
веліч
велічыня
від
вызначаны
вызначаны
вызначаньне
вылучаны
вылучаць, ск. вылучыць
вылучна
вынайдзены
выцьвілы
вышшы
воглядка
воглядніца
волат
вонках
вонках
вонкі
вопратка
вопратка
восьдзе
вунака
вундзе
вупраж
вупраж
вучаніцкі
вучыцелства
гадзіна
гадзіна
галіта
ган
ганебне
ганебны
ганіць
ганка
ганьба
ганьба
ганьбаваць, ск. зганьбаваць
ганьбаваць, ск. зганьбаваць
ганьбіцца
ганьбіць, ск. зганьбіць
гарадзкі
гаспадар
гаспадарыня
гаспадарыня
гаспадарыць
гаспадарычна
гаспадарка
гаспадарліва
гаспадарлівасьць
гаспадарлівы
гаспадароў
гаспадарскі
гаспадарства
гаспадарствавасьць
гаспадарстваваць
гаспадарствавы
гаспадыня
гаспадыня
гаспадыніць
гаспадынічыць
гаспода
гаспода
гасподнік
гасподніца
гэзьдзе
гэндзе
гэнак
гэнак
гэнам
гэнам
гэнам
гэнакі
гэны
гэн'кі
гэн'кі
гэнулькі
гэтак
гэтак
гэтак
гэтакі
гэты
гэт'кі
гэт'кі
гэтта
гэтта
гэтта
гэтулькі
горад
горад
грамада
грамада
грамада
грамадавасьць
грамадаведа
грамадавы
грамадзянін
грамадзянскасьць
грамадзянскасьць
грамадзянскі
грамадзянства
грамадзянства
грамадзейскасьць
грамадзейскасьць
грамадзейскі
грамадзкасьць
грамадзкі
грамадзтва
граньне
граць
гуляць, ск. пагуляць і згуляць
гулі
гульня
гунька
хундамэнт
хусты
хусты
хусьце
хусьце
хусьце
хусьце
хусьце
хутра
дабранач
дабранач
дабранач
дабрародны
дабраслаў
дабраслаў
дабрывечар
дабрывечар
дабрыдзень
дабрыдзень
дабрыдзень
даваць, ск. даць ганьбу
дагэнулешні
дагэнуль
дагэтулешні
дагэтуль
дагэтуль
дакуль
далавах
далавах
доле
долех
далоў
далоўе
далоўках
далоўку
датуль
дужасіл
дужы
едзь
едзь
ежа
ежа
ежа
ейны
емя
емя
еміна
еміна
емінны
емінны
забел
забела, зьм. забелка
забелены
завязлы
загана
загана
заганеваць, ск. заганіць
заганены
заганлівы
заганны
загнілы
задзіночаны
Задзіночаныя Гаспадарствы Паўночнае Амэрыкі
задзіночаньне
задзіночыць, -ца
задзіночыць, -ца
задзіночыць, -ца
закладаць, ск. закласьці
закраса
закрасіць
залаплены
залука
замыканьне
замыкаць, ск. замкнуць
замкнёны
запалы
запіраць, ск. заперці
засаўка
засоваваць, ск. засунуць
заставацца, ск. застацца
засталец
засталы
застыглы
засьпяваць, ск. засьпець
засьцілаць, ск. заслаць
зашчапляць, ск. зашчапіць
зашчэплены
затаўка
затаўканы
затаўканьне
затаўкаць, ск. затаўчы
затоўчаны
зачыняць, ск. зачыніць
звонку
зычэньне
зычыць, ск. узычыць і пазычыць
зычыць, ск. узычыць і пазычыць
зычлівасьць
зычлівы
зычлiвы
злучаны
злучэньне
знадворку
зьдзяваць, ск. зьдзець
дзядзька
жаданы
жаданьне
жадаць, -ца
жадзён
жарало
жачка
жыр
жыраваць
жыркі
жырны
ігруша
іхны
іскрыпка
істраўня
канаваны
канаваньне
канаваць, ск. наканаваць
канечнасьць
канечне
канечны
канцавы
канчальна
канчальны
канчар
канчатак
канчаць, ск. кончыць і скончыць
карміцелка
карміцель
квяцісты
кветка
кветка
кветка
колькасны
колькасьць
колькі
колькі
кон
кон
конадзень
краса
красаваньне
красаваць
красавацца, ск. пакрасавацца
краска, зьм. красачка
краска, зьм. красачка
крыўда
крыўдаваць
крыўдна
крыўднік
крыўдніца
крыўдны
крыўдзіць, ск. пакрыўдзіць і ўкрыўдзіць
крупны
кухрык
кулёк
кутнік
кутніца
лягчаць
летась
лінія
ліст
ліст
ліст
ложак
луг, зьм. лужок
лукА
лукА
лукавіна
лУчаньне
лучаць, ск. лучыць
лучэньне
лучэньне
лучыць, -ца, ск. злучыць, -ца
лУчна
лУчны
мадзець
майстат
майстра
майстроўка
манынарка
мяншыня
мескі
мескі
места
места
местачка
местачка
месца
месьціч
мешчанін
музыцкі (струмэнт)
на пярэймы
на пярэймы
набраклы
навытырыцца
навонкі
наедак
надзяваць, ск. надзець
наканаваны
накладаць (хусьце)
наконадні
накрываць
насатка
насоў (на кажух, на коўдру)
настольнік
нягодны
нястача
неадвалочны
ненабіты
не ставаць
нішчымна
нішчымнік
нішчымніца
нішчымны
нішчымнічаць
паважаны
паганьбіць
пагатове
пагатоў
пагатовю
пагулянка
падгасподнік
падгасподніца
падзяка
падзерты
пакрыўджаны
пакуль
пакуль
пакуль
пакуль
пакуль
пакуль
паліто
пан
пан
паня
паненка
папалы
папраўлены
парА
парА
парА
пАра
пАра
парА году
пасяджэньне
паўдня
пачэсьлівы
пачынаць
пярэймы
пярэймы
пярэчнік
пераймаць, ск. пераняць
пераймаць, ск. пераняць
пераймо
пожня зьм. пожанька
помач
помач
поплаў
порце
порце
посьцілка
посьцілка
правалакаць
прагляданы
праказаньне
прыяньне
прЫяцелка
прыяцель
прыяць, ск. папрыяць
прыбіраньнік
прыбіраньніца
прыбіраць, -ца, ск. прыбраць, -ца
прыбылы
прыборы
прыказь
прылучаць, -ца, ск. прылучыць, -ца
прылучэньне
прылучны
прылучоны
прыпалы
прыскрынак, зьм. прыскрыначак
прыстолак
прычыняць, ск. прычыніць
простшы
радоўка
разьдзяваць, -ца, ск. разьдзець, -ца
радзіма
ралейны
раса
расаваць
распранаць, -ца, ск. распрануць, -ца
рассудак
расстайнасьць
рашчыняць, ск. рашчыніць
рыза, зьм. рызка, рызачка
рызіна, зьм. рызінка
рызман
рызьзё
рызьзё
рызьнік
санажаць, зьм. санажатка
санажаць, зьм. санажатка
сябра
сябраны
сяброўка
сябраўство
сягалета
сяголета
сяды-тады
сяк-так
сяло
сяло
сям-там
селавы
сенажатны
сенажаць, зьм. сенажатка
сенажаць, зьм. сенажатка
сілкавацца
сілком
сыбота
сыты
сыты
сытна
сытна
сытнасьць
сытніня
сытны
сытшы
сыціня
скакаць, ск. паскакаць
скрыня, зьм. скрынька, скрынечка і скрынка, скрыначка
скуль
скуль
смага, зьм. смажка
смажэньне
снаднік
снадзіва
снадзіва
снадзіва
снадзіўнік
снадзь
снадзь
снасьць
снасьць
снасьць
снасьць
сёй
сёй-той
сёлета
спагада
спагадаць
спагадлівасьць
спагадлівы
спагаднасьць
спагаднік
спагадніца
спагадны
спадар
спадар
спадар
спадарыня
спадарычна
спадарычна
спадарства
спатыкаць, ск. спаткаць
спатканьне
ставаць, ск. стаць
ставіць (будынак)
сталы
струмэнт
стуль
сугасподнік
сугасподніца
сухама
сухоўрыца
сУднік
судзіна
судзьдзё
судзьдзё
сустракаць, ск. сустрэць
сустрэча
сУтнік
суцэльна
суцэльнасьць
суцэльны
шчыра
шчыра
так
такі
такі
такі-сякі
там
там
там
той
той
толькі
тук
тук
тут
тут
у жадобу
убіраць, -ца, ск. убраць, -ца
уборы
увелькі
уверсе
увышкі
углыбкі
удаўжкі
узорыцца
узьвялічаць, ск. узьвялічыць
укрыўджаны
улучаць, -ца, ск. улучыць, -ца
улучэньне
улучна
улучоны
ушыркі
цэсар
цётка
цьвет
цьвет
цьвісьці
цьвітучы, -ая, -ае
цьвіценьне
цьвіцець
чалом
чалом
чалом
чэзлы

АЛЬФАБЭТНЫ ПАКАЗЬНІК СЛОВАЎ МАСКОЎСКІХ, КАТОРЫМІ ПЕРАКЛАДЗЕНЫ КРЫВІЦКІЯ

барин
барыня
барышня
безукоризненный
безупречный
благодарность
благоприятствовать
богатырь
большинство
буфет
всухомятку
варенье
великан
величать
величие
величина
величиною
верзила
выключать
высотою
включать, -ся
включенный
включительно
вне
вниз
гигант
гигантский
глубиною
город
господин
господин
господин
госпожа
государев
государственность
государственный
государство
государыня
государь
гражданин
гражданский
гражданственность
гражданство
грандиозный
громадина
громадность
громадный
деревенский
деревня
длиною
до сих пор
долой
единый
единственный
единство
жажда
жилец
жилица
жир
жирный
заливной луг
замедлять, -ся
замедление
заседание
застать
земледельческий
извне
излучина
инвентарь (мертвый)
инструмент
исключать
исключительно
искренно
исполин
исполинский
канун
квартира
квартирант, -ка
квартиронаниматель, -ница
кое-где
кое-как
кое-когда
кое-кто
коллега
количественный
количество
конечный
кормилец
кормилица
кружева
крупный
куртка
лоскут
луговой
медление
медлить
меньшинство
меткий
метко
мир
мир
навстречу
наперерез
накануне
наряды
наружу
насильно
не хватает
недостаток
неизбежность
неизбежный
немедленный
необходимо
необходимость
необходимый
непременно
непременный
несколько
несколько
нищета
носовой платок
обида
обидно
обидный
обидчик
обидчица
обижать, обидеть
обижаться
обиженный
объединение
объединенный
объединить, -ся
общественность
общественный
общество
общество
обществоведение
община
общинность
общинный
общительность
общительность
общительный
огромный
одинокий
одиночество
оканчивать
окончание
окончательно
окончательный
окурок
орудие
оставшийся
остальной
остаться
отделять, отделить
отделенный
откровенно
открывать
отлагательство
отлагать
отсрочить
отсрочка
отсталость
отсталый
отстать
очередь
пар
пара
пенал
перемена (между уроками)
пиджак
питательно
питательность
питательный
пищевые продукты
подкрепляться (пищею)
пожалуйста
пожалуйста
позор
позорить, опозорить
попадание
попадать, попасть
порицать
порок
посрамить
посуда
предопределение
предопределенный
предопределять
приключение
принадлежность
присоединение
присоединенный
присоединенный
присоединять, -ся
присоединять, -ся
присоединять, -ся
приставший нечаянно
промедление
процветание
процветать
развлечение
раскрывать
расстояние
расцвет
реакционер
решение (суда)
рок
роковой
ручка
съедобный
сельский
сельскохозяйственный
сенокосный
силач
сильный
сколько
случайно попадаться
случаться
соединение
соединение
соединенный
соединенный
соединить, -ся
соединять
соединять
соквартирант
соучастник
сплошной
стечение обстоятельств
столовая
столько
столько
строгий выговор
субквартирант
сударыня
сударь
сундук
сутки
тряпка
тягостный
тяготить
уборка (в домашнем обиходе)
увечье
украшение
хозяйский
хозяйственно
хозяйственность
хозяйственный
хозяйство
хулить
хутор
царствовать
целостно
целостность
целостный
цельно
цельность
цельный
чемодан
чета
шириною
щеголять
экзекуция
ящик

ЯН СТАНКЕВIЧ I ЯГОНЫ СЛОЎНIК Ян Станкевiч (26. XI. 1891, с. Арляняты Крэўскай вал. Ашмянскага пав. - 16. VII. 1976, Iст-Брансўiк, ЗША) - з адраджэнцаў, са слаўнае грамады тых рознабакава адораных людзей, шта паклалi жыцьце на аўтар служэньня Беларусi й заслужылi на вечную памяць нашчадкаў. Адзiн з найбуйнейшых беларускiх мовазнаўцаў, гiсторык, пэдагог, палiтычны дзяяч, ён належаў да вядомага ў беларускай культуры й грамадзкiм жыцьцi XX ст. роду Станкевiчаў. Скончыў Карлаў унiвэрсытэт у Празе, доктар славянскага мовазнаўства й гiсторыi (1926). Прафэсар Украiнскага Вольнага ўнiвэрсытэту ў Мюнхэне. Далучыўся да беларускага руху з 16 гадоў. Працаваў у "Нашай Нiве". Удзельнiчаў у паседжаньнях Рады БНР. Быў адным з заснавальнiкаў Беларускага Навукавага Таварыства. У часы г. зв. Сярэдняй Лiтвы адчынiў на Вiленшчыне больш як 200 беларускiх пачатковых i сярэднiх школаў. Пасьля вучобы ў Празе (1922 - 1926) выкладаў беларускую мову ў Вiленскай Беларускай гiмназii, у Вiленскiм i Варшаўскiм унiвэрсытэтах. У 1980 - 1931 гг. выдаваў у Вiльнi першы беларускi мовазнаўчы часопiс "Родная мова", рэгулярна ладзiў "Зборкi чысьцiнi беларускае мовы". У 1939 трапiў у турму Лукiшкi. Ад бальшавiкоў укрыўся на акупаванай немцамi тэрыторыi Польшчы. У часе вайны займаўся нацыянальна-культурнай, навуковай, выкладчыцкай дзейнасьцяй, удзельнiчаў у незалежнiцкай Партыi Беларускiх Нацыяналiстаў, кантактаваў з польскiм падпольлем. Пасьля вайны - на эмiграцыi ў Нямеччыне i ў ЗША. Ян Станкевiч - аўтар шматлiкiх навуковых артыкулаў, манаграфiяў, падручнiкаў (згадаем толькi некаторыя: "Беларускi правапiс", "Правапiс чужых словаў" - Вiльня, 1921; "Зьмена практычнае граматыкi беларускага языка ў БССР" - Вiльня, 1934; "Вонкашняя гiсторыя крывiцкае мовы" - Вiльня, 1938; "Падручнiк крывiцкае (беларускае) мовы, граматыка, правапiс" - Рэгенсбург" 1946; "Этнографiчныя й гiстарычныя тэрыторыi й гранiцы Беларусi" - Ню Ёрк, 1953; "Аканьне - балцкая рыса ў мове вялiкалiтоўскай" - Мюнхэн, 1971. Фундамантальная ж лексыкаграфiчная праца - "Беларуска-расiйскi (Вялiкалiтоўска-расiйскi) слоўнiк" (Ню Ёрк, 1990, 1305 с.) выйшла ў сьвет ужо дбаньнем ягоных сыноў. Ян Станкевiч-лексыкограф працягваў плённую традыцыю беларускага творчага мовазнаўства. Таталiтарна-русыфiкацыйная лiнiя афiцыйнае савецкае навукi адмаўляла беларускай мове ў самабытнасьцi, над моваю чынiўся гвалт, зь яе вытручвалася адметнае i ўкаранялася чужое, у тым лiку праз укладзеныя калектывамi безаблiчныя фiксатарскiя слоўнiкi. Але найлепш жывы дух маладой беларускай лiтаратурнай мовы, якая не пасьпела яшчэ застыгнуць у адназначнасьцi, безварыянтнасьцi, адлюстроўваюць, улоўлiваюць менавiта слоўнiкi аўтарскiя - працы, пазначаныя iндывiдуальнасьцяй укладальнiка. "Маленькi маскоўска-беларускi слоўнiчак фразэолёгiчны..." - таксама аўтарскi. Плён вялiкае дыялекталягiчнае, археаграфiчнае працы, слоўнiк гэты, аднак, ня можа лiчыцца нарматыўным, а ягоныя рэкамэндацыi - абявязковымi. Ды цяпер, калi мова нашая адраджаецца, вызваляецца ад таталiтарных путаў, штучных абмежаваньняў, - мы абавязаны прагледзець наноў усё, што назапашана, што чакала свайго часу. Мовазнаўчы аўтарытэт Яна Станкевiча i ўскосна, i непасрэдна ўплывае на сучасную мову. Iмклiва адбылося вяртаньне слова спадар, а мiж тым якраз Я. Станкевiч упершыню абгрунтаваў неабходнасьць адраджэньня гэтага слова, прывёў гiстарычныя прыклады, настойваў на яго пасьлядоўным ужываньнi. Iнтуiцыя не падвяла яго. Самабытнасьць мове ў значнай ступенi надаюць фразэалёгiя, прыказкi. Падбiраць максымальна блiзкiя па значэньнi, стылёвай афарбоўцы выразы нават у роднасных мовах нялёгка, дзеля гэтага трэба дасканала валодаць кожнай зь iх. Для беларускае мовы Я. Станкевiч зрабiу такую працу першы. Яе складаюць два пачаткавыя разьдзелы кнiгi, дзе, акрамя ўласна фразэалягiзмаў i прыказак, знаходзiм i пераклады асобных часта ўжываных словаў. Фразэалёгiя пры вывучэннi мовы засвойваецца найцяжэй; у бальшынi сучасных беларускiх тэкстаў або зусiм няма фразэалёгii, або ёсьць прымiтыўныя калькi з расейскай (Не адразу Масква будавалася, На ўсякi выпадак, Насiльна мiлы не будзеш). Таму, думаю, пераважная бальшыня прапанаваных Я. Станкевiчам адпаведнiкаў расейскiм выразам вернецца ў мову, прыжывецца наноў. Услухайцеся: Не за дзень Вiльня станавiлася, Дзеля усяго дзеля, Даганяючы не пацалуешся - колькi тут i нацыянальнай самабытнасьцi, i непаўторнага гумару, i мiлагучнасьцi! Цяпер да роднае мовы вяртаюцца й далучаюцца масы людзей. I выяўляецца, што атрыманае свайго часу ў школе веды недастаткова. Там вучылi разьбiраць сказы, але не вучылi размаўляць. Пiльна патрэбныя беларускiя размоўнiкi, ды ня тыя, што сьлепа калькуюць расейскiя звароты й выдаюць iх за беларускую мову. Разьдзелы гэтае працы "Прывiтаньнi i зычэньнi", "Ветлыя звароты" складаюць размоўнiк - лексычны даведнiк. Цяжка сказаць, цi вернецца ў мову завядзёнка зьвяртацца замест "Вы" - "Ваша"; сумнеўная прапанова замянiць расейскую форму ймя па бацьку на -вiч беларускаю (Васiлёнак); iмёны па бацьку да часоў расейскае рэкрутчыны на Беларусi масава не ўжывалiся. Але ведаць, шта i гэтак па-беларуску кажуць - варта. Заключныя разьдзелы датычаць граматыкi й культуры мовы. Ёсьць тут цалкам апраўданыя моўнаю практыкай рэкамэндацыi, якiя парадкуюць ужываньне прыналежных прыметнiкаў, дзеепрыметнiкаў прошлага - "мiнулага" часу (гусьцелая цемень) i цяперашняга часу залежнага стану (разгляданае пытаньне). Але ня спраўдзiлася спроба аўтара ажывiць старабеларускiя формы дзеепрыметнiкаў цяперашняга часу. У беларускай мове супалi формы дзеепрыметнiкаў (чытаючы чалавек) i дзеепрыслоўяў (сядзеў, чытаючы кнiгу). Дзеепрыметнiкi на -учы, -ючы, -ачы, -ячы амаль не ўжываюцца ў народнай мове, успрымаюцца як калькi з расейскай. Я. Станкевiч тонка адчуваў стылёвыя й сэнсавыя адценьнi сынонiмаў, калi ж быў перакананы, што ў лiтаратурнай мове бракуе слова - адшукваў або нават ствараў яго й прапагандаваў (напр., грамадзейства - "общительность"). Галоўным у навуковай творчасьцi Яна Станкевiча быў клопат пра чысьцiню мовы, пра захаваньне й падкрэсьленьне яе адметнасьцi ад моваў суседнiх. Жыцьцё пацьвердзiла ягоную рацыю: толькi захаваўшы самабытнасьць, нашая мова выжыве й адрадзiцца. Жыцьцё ж пакажа, што з прапанаванага Янам Станкевiчам стане нормаю, што - iмпульсам дзеля далейшага пошуку. Але каб выбраць, трэба мець з чаго выбiраць. Ды гэты сьцiплы на выгляд слоўнiк - такi насычаны, такi свойскi, шта хочацца не выбiраць, а браць, i пiсаць, i вымаўляць слова за словам, выраз за выразам... Бо аўтар ягоны, доктар Ян Станкевiч, любiў мову, ведаў i адчуваў яе як мала хто. Справядлiвасьць аднаўляецца, iмя й працы выдатнага навукоўца вяртаюцца ў беларускi культурны абег. У Менску 30 студзеня 1992 году Вiнцук Вячорка

ВЫХОДНЫЯ ДАНЫЯ

Станкевiч Я. (пры ўчасьцi Ант. Адамовiча). Маленькi маскоўска-беларускi (крывiцкi) слоўнiчак фразэолёгiчны i прыказкаў ды прывiтаньнi, зычэньнi i iнш. / Пасьляслоўе В. Вячоркi. 3-е выд. Мн.: Навука i тэхнiка, 1992. 77 с. ISBN 5-343-01322-8. Выданьне зроблена з паасобнiкаў, якiя захоўваюцца ў Цэнтралъным дзяржаўным архiве-музеi лiтаратуры i мастацтва Рэспублiкi Беларусь

Друкуецца па выданьнi: Станкевiч Я. (пры ўчасьцю Ант. Адамовiча). Маленькi маскоўска-беларускi слоўнiчак фразэолёгiчны i прыказкаў. 2-е выд. Ню Ёрк: Крывiцкае Навуковае Тав-ва Пр. Скарыны, 1953. 20 с.

з дадаткамi з выданьня: Станкевiч Я. (пры ўчасьцi Ант. Адамовiча). Маленькi маскоўска-беларускi (крывiцкi) слоўнiчак фразэолёгiчны i прыказкаў ды прывiтаньнi, зычэньнi i iнш. Менск: Выд-ва Падручнiкаў i Лiтаратуры для Моладзi ў Менску. 1944. 151 с.

КОШТАМ ТАВАРЫСТВА БЕЛАРУСКАЕ МОВЫ IМЯ ФРАНЦIШКА СКАРЫНЫ © Укладаньне Зьмiцера Санько © Пасьляслоўе Вiнцука Вячоркi
Анатацыя Iмя беларускага вучонага Янкi Станкевiча (1891-1976) дзесяцiгоддзямi было пад забаронаю, а ягоныя кнiгi хавалiся ў спецфондах. Гэты слоўнiк адрасуецца шырокаму колу чытачоў, зацiкаўленых у адраджэньнi роднае мовы, у ачышчэньнi яе ад гвалтоўна-русiфiкацыйных уплываў. Выдаецца з захаваньнем аўтарскага правапiсу.

Увод тэкста ў кампутар i фарматаваньне Сяржука Мiхальчука (Volny Praekt)
Дадатковае фарматаваньне Сяржука Полацкага (хатняя старонка)
Тэкст узяты з Беларускай книжнай палiчкi