"Андрей Геращенко. Miкiта в краiне пацуков" - читать интересную книгу автора


Мацi падыходзе да ложка i пачынае асцярожна штурхаць сына.

МАЦI: Мiкiта, сынок, прачынайся! Усе дзеткi ўжо ў дзiцячы садок пайшлi,
а ты ўсё яшчэ спiш! Зусiм ты ў мяне яшчэ маленькi - нiчога не разумееш!

Мiкiта незадаволена ўзнiмаецца i сядае.

МIКIТА: Нiякi я не маленькi! Хто гэта кажа, што я маленькi?! Я ўжо
вялiкi - нават у "нулявым" класе вучуся!

МАЦI: Тым больш! Уставай, калi вялiкi!

МIКIТА: Уставай, уставай! А я жадаю спаць!

МАЦI: Усе дзеткi ўжо ўсталi.

МIКIТА: Ну i няхай! А я не жадаю рабiць, як усе!

Мацi падае сыну адзенне.

МАЦI: Вось - апранайся хутчэй, сынок.

Мiкiта незадаволена скiдвае адзенне на падлогу.

МIКIТА: Сама мяне апранай! Не жадаю апранацца!

МАЦI: Ты ж сам казаў, што вялiкi, а вялiкiя дзецi самi апранаюцца.

Мацi падымае адзенне з падлогi i зноў падае яго Мiкiту.

МАЦI: Вось - апранайся.

Мiкiта незадаволена разглядае адзенне, задам наперад апранае сарочку, а
потым, наогул, нацягвае но ногi свiтар i спаўзае з ложка.

ТОМIС: Яшчэ кажа, што вялiкi, а на самой справе самастойна нават
апрануцца не ў стане. Трэба было ўжо i штаны на галаву нацягнуць.

Мiкiта разгублена аглядае сябе i пачынае громка плакаць.

МIКIТА: У-у-у-у! У-у-у-у! Я казаў, што не змагу сам апрануцца! У-у-у!
Вось, бачыш - нiчога не атрымалася! У-у-у!

МАЦI: Як табе не сорамна, сынок - ты ж такi вялiкi?! Глядзi - нават наш
Томiс нешта мяўкае. Напэўна, з цябе смяецца.

ТОМIС: Як жа - смяецца. Тут асаблiва не да смеху. Тут плакаць трэба.
Вырас лайдак - нават, апрануцца не ў стане.