"Андрей Геращенко. Miкiта в краiне пацуков" - читать интересную книгу автора

МIКIТА: Яшчэ i гэты Томiс. Чаго раскаўкаўся?! А ну - прэч адсюль!

Мiкiта шпурляе ў ката падушкай. Томiс iмклiва ўскоквае, верашчыць i
хаваецца за крэслам. Мiкiта перастае плакаць i задаволена рагоча.

МIКIТА: Ха-ха-ха! Што - атрымаў, кашак?!

МАЦI: Нельга крыўдзiць Томiса! Гэта дрэнна.

МIКIТА: Хай не каўкае пад руку. У яго вельмi брыдкi голас.

ТОМIС: У цябе ў самога брыдкi - быццам пацук з нары выпаўз i нешта
пiшчыць.

Мiкiта зноў аглядае сябе i пачынае плакаць. Томiс асцярожна выглядае
з-за крэсла i, пабачыўшы, што Мiкiта не звяртае на яго ўвагi, зноў
уладкоўваецца на старым месцы.

МIКIТА: У-у-у-у! А-а-а-а! Мама, апранай мяне, а то ў дзiцячы садок
спазнiмся!

МАЦI: Ты ж, Мiкiта, толькi што не жадаў ў садок iсцi?!

МIКIТА: А цяпер - жадаю! А цяпер - жадаю! Апранай мяне хутчэй!

Мацi садзiцца побач з Мiкiтам i пачынае дапамагаць яму апранацца.

ТОМIС: Вось лайдак - усё ж такi прымусiў мацi, каб яна яго апранала!

МАЦI: Глядзi, Мiкiта - сёння трэба сябе добра паводзiць. Учора
выхавацелька казала, што ты кiнуў у твар Юру брудным мячом.

МIКIТА: Хай не абзываецца рознымi крыўднымi мянушкамi!

МАЦI: Ты зразумеў мяне, Мiкiта?!

Мiкiта ўздыхае i разводзе рукi ў бакi.

МIКIТА: Зразумеў.

ТОМIС: Як жа - зразумеў ён! Напэўна, сёння таксама што-небудзь шкоднае
зробiць.

Мiкiта незадаволена глядзiць у бок ката.

МIКIТА: I што гэта сёння Томiс раскаўкаўся?!

МАЦI: Напэўна, ён есцi жадае. Зараз я яму што-небудзь дам, калi цябе
адвяду ў садок.