"Андрей Геращенко. Miкiта в краiне пацуков" - читать интересную книгу автора Нарэшце, Мiкiта з вялiкай дапамогай мацi апранаецца i яны iдуць да
дзвярэй. Калi Мiкiта праходзе побач з крэслам, на якiм сядзiць Томiс, ён нечакана заўважае, што на падлогу звешваецца хвост ката. Мiкiта наўмысна наступае на хвост нагой. Кот шалёна крычыць. ТОМIС: Мя-я-у-у-у! МАЦI: Ну, калi гэта скончыцца?! Навошта ты стаў яму на хвост?! Мацi некалькi разоў пляскае далонню Мiкiту нiжэй спiны i яны знiкаюць са сцэны. Чуецца плач i крык. МIКIТА: За што?! У-у-у-у! Я нiчога не зрабiў! КАРЦIНА ДРУГАЯ У левай частцы сцэны гардэроб "нулёвага" класа у дзiцячым садку. Навокал - шафкi для адзення дзяцей. У правай - непрыемны, цёмны, жахлiвы чулан, дзе захоўваюцца розныя рыдлёўкi, граблi, вёдры i iншы гаспадарчы iнвентар. Левая i правая часткi сцэны падзелены перагародкай з дзвярамi. Настаўнiца праглядае шафкi i размаўляе сама з сабой. НАСТАЎНIЦА: Зноў кагосцi няма. Але каго? НАСТАЎНIЦА: Так i ёсць - няма Мiкiты. Зноў, як i звычайна, ён спазняецца. З-за левых кулiс з'яўляюцца Мiкiта i яго мацi. Мацi трымае Мiкiту за руку i амаль цягне сына за сабой. Мiкiта ўпiраецца нагамi ў падлогу. МIКIТА: Я ж казаў табе - у групе нiкога няма! Напэўна, дзецi на двары займаюцца зарадкай. Мацi, убачыўшы настаўнiцу, разгублена спыняецца. МАЦI: Добрай ранiцы, Алена Анатольеўна. Прабачце - мы зноў спазнiлiся. МIКIТА: Я ж казаў, што дзецi на двары! НАСТАЎНIЦА: Добрай ранiцы, Алена Васiльеўна. А ты, Мiкiта, не маеш жадання са мной павiтацца? МIКIТА: Добрай ранiцы! А дзецi на двары? НАСТАЎНIЦА: Добрай ранiцы! Дзецi ў музычнай зале. Але зараз я прывяду iх ў клас. Так што, Мiкiта, распранайся - на зарадку ты ўсё роўна спазнiўся. Хутка будзем снедаць. |
|
|